БТ: такой колькасці заявак на кастынг экстрасэнсаў мы не чакалі

© Sputnik / Олег Ласточкин / Перайсці ў медыябанкЭкстрасэнс карэкціруе біяполе
Экстрасэнс карэкціруе біяполе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кастынгі ў праект "Хачу ў тэлевізар. Экстрасэнсы" працягваюцца: заявіць пра свае паранармальныя здольнасцi захацелі не толькі беларусы, але і жыхары іншых краін.

МІНСК, 17 кас — Sputnik. Тэлегледачы тэлефануюць у Белтэлерадыёкампанію, каб звязацца з камандай новага праекта аб экстрасэнсах, распавялі Sputnik у прэс-службе НДТРК.

Аб стварэнні "беларускага аналага "Бітвы экстрасэнсаў" тэлебачанне абвясціла восенню: меркаваліся некалькі адкрытых кастынгаў з удзелам айчынных чараўнікоў і варажбітак. Першы эфір з кастынгамі выйшаў у эфір канала "Беларусь 2" ужо ў пятніцу — на ТБ абяцалі, што праект будуць паказваць "без купюр".

"Гледачы заўважылі праект. Літаральна сёння тэлефанавалі і прасілі дапамагчы звязацца з камандай праекта", — падзялілася са Sputnik супрацоўнік прэс-службы НДТРК Ірына Яблонская.

Як кажуць арганізатары праекта, такой вялікай колькасці заявак на ўдзел яны не чакалі. Захацелі даказаць існаванне паранармальных здольнасцяў і жыхары іншых краін.

"Па выніках кастынгу, які яшчэ працягваецца, мы адбярэм тых, хто заявіць пра сябе найбольш пераканаўча. Яны і стануць удзельнікамі новага тэлевізійнага шоу", — заключылі арганізатары праекта.

Стужка навiн
0