Сацсеткі цытуюць Барадуліна ў адказ на нападкі рыэлтара

© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкНародны паэт Беларусі Рыгор Барадулін
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аўтар зняважлівага паста пра Барадуліна атрымаў у адказ на сваё выказванне пра паэта вострую рэакцыю ад карыстальнікаў сацыяльных сетак.

МІНСК, 17 кас — Sputnik. Выкладчык БДУ Аляксандр Гарашчэня пакінуў на сваёй старонцы ў Facebook зняважлівы каментар на адрас Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і яго паэзіі. Допіс быў апублікаваны яшчэ ў 2015 годзе, а сёння выклікаў рэзананс у сацсетках.

Беларусы зладзілі анлайн-флэшмоб, падчас якога цытавалі вершы Рыгора Барадуліна, намагаючыся прадэманстраваць аўтару допісу бязглузддасць абвінавачванняў у бок мэтра беларускай паэзіі.

Знайсьці адказ на хітрае пытаньне

І годны выгляд мець

Хапае сіл.

Як цёзка Налівайкі,

Ўзьняць паўстаньне

Квяткоўскі можа

Ў бары "Радзівіл".

З такім вершам узяў удзел у флэшмобе Севярын Квяткоўскі, абраўшы для цытавання зборнік Барадуліна з падыходзячай да сітуацыі назвай — "Дуліна ад Барадуліна".

Стужка навiн
0