Лагатып кампаніі Microsoft

Беларускія школьнікі атрымаюць бясплатнае ліцэнзійнае ПЗ ад Microsoft

5
(абноўлена 09:10 09.11.2016)
Міністэрства адукацыі Беларусі падпісала мемарандум з прадстаўніцтвам Microsoft у рэспубліцы.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Беларускія навучэнцы школ і ВНУ атрымаюць магчымасць бясплатна выкарыстоўваць ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне кампаніі Microsoft, перадае карэспандэнт Sputnik.

Урачыстая цырымонія падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і прадстаўніцтвам кампаніі Microsoft прайшла ўвечары ў аўторак.

"Большасць устаноў працуе з Microsoft, гэта наш стандарт. Мы маем намер уводзіць у адукацыйныя працэсы гэты софт. Але гэта не значыць абавязковага парадку ў выкарыстанні толькі гэтага праграмнага забеспячэння, у асаблівасці нашым універсітэтам", — сказаў на падпісанні кіраўнік Мінадукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Церемония подписания меморандума о сотрудничестве между Министерством образования Беларуси и представительством компании Microsoft
© Sputnik / Виктор Толочко
Цырымонія падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і прадстаўніцтвам кампаніі Microsoft

Міністр адзначыў: доступ да афіцыйнага праграмнага забеспячэння для школьнікаў, студэнтаў і іх бацькоў — гэта крок наперад. На прадуктах карпарацыі Microsoft заснавана і справаводства ў краіне.

"У вывучэнні інфарматыкі мы таксама будзем прадугледжваць вывучэнне прадуктаў гэтай кампаніі", — паведаміў Жураўкоў і дадаў, што зараз усё праграмнае забеспячэнне ў навучальных установах будзе сінхранізавана, а Беларусь пачне "добра і правільна працаваць".

У сваю чаргу, кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі Антон Мякішаў падкрэсліў, што кампанія лічыць важным даць усім магчымасць атрымліваць якасную адукацыю.

"Усе школы ў гэтым пагадненні атрымаюць права бясплатнай устаноўкі прадуктаў Microsoft і дома. У краіне не застанецца нелегальных Microsoft office. Усе даецца бясплатна", — адзначыў Мякішаў і дадаў, што прафесійнае выкарыстанне сучасных тэхналогій павысіць і прэстыж працы настаўніка.

Прадстаўнік кампаніі запэўніў, што супрацоўніцтва з Міністэрствам адукацыі будзе толькі пашырацца, што дазволіць палепшыць сістэму адукацыі ў краіне.

Падпісанае бакамі пагадненне распаўсюджваецца на такія прадукты, як Word, Exel і Power Point. Кожны вучань у Беларусі атрымае бясплатныя праграмы для пяці стацыянарных і пяці мабільных прылад. Канчатковыя рашэнні аб закупках і выкарыстанні ПЗ будуць прымаць школы і ўніверсітэты самастойна.

5
Тэги:
ПЗ, праграмнае забеспячэнне, Microsoft, Міністэрства адукацыі РБ, Microsoft, Мінск, Беларусь