ЛЭП зімой, архіўнае фота

Белэнерга: з-за снегападу масавых адключэнняў святла не было

4
(абноўлена 10:10 10.11.2016)
Энергетыкі канстатуюць, што больш за ўсё снегу ўначы ў чацвер выпала ў Брэсцкай вобласці.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Масавых адключэнняў электраэнергіі ў Беларусі з-за моцных снегападаў уначы ў чацвер зафіксавана не было, паведамілі Sputnik у ДВА "Белэнерга".

Моцныя снегапады прайшлі на ўсёй тэрыторыі Беларусі, раней Гідрамет абвясціў з-за пагаршэння надвор'я аранжавы ўзровень небяспекі.

"Папярэдняя інфармацыя па снегападам: ніякіх масавых адключэнняў не адбылося", — сказалі ў Белэнерга.

Там таксама ўдакладнілі, што больш за ўсё снегу выпала ў Брэсцкай вобласці.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, пасля снегу ў чацвер у Беларусь прыйдзе пахаладанне: ноччу ў пятніцу месцамі тэмпература апусціцца да —14°С. Халоднае надвор'е захаваецца і на будучых выходных: днём тэмпература паветра не падымецца вышэй +1°С.

4
Тэги:
ДВА "Белэнерга", Мінск, Беларусь
Тэмы:
Зіма прыйшла знянацку (7)
Каментары