Навагоднія вітрыны

Саўмін вызначыў, якія дні будуць выходнымі ў 2017 годзе

28
На Новы год беларусы будуць адпачываць тры дні, на Радаўніцу - чатыры дні, лішні выхадны будзе на дзень Перамогі і лістападаўскія святы.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Савет Міністраў пастановай №912 ад 9 лiстапада 2016 года зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2017 годзе.

Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ўрада.

Згодна з дакументам, працоўныя дні ў 2017 годзе пераносяцца:

— З панядзелка 2 студзеня на суботу 21 студзеня;

— З панядзелка 24 красавіка на суботу 29 красавіка;

— З панядзелка 8 мая на суботу 6 мая;

— З панядзелка 6 лістапада на суботу 4 лістапада.

У дакуменце таксама адзначаецца, што арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Пастанова прынята паводле ч. 6 арт. 136 Працоўнага кодэкса рэспублікі.

28
Тэги:
выходныя 2017, Савет міністраў РБ, Беларусь
Каментары