Martija Stanojkovic

Вынікі апытання: у дзіцячым "Еўрабачанні" пераможа Македонія

8
(абноўлена 09:10 15.11.2016)
З 17 краін - удзельніц конкурсу гэтага года беларускаму выканаўцу Аляксандру Мінёнку прадракаюць толькі 14-е месца.

МІНСК, 15 ліс — Sputnik. Удзельнікі апытання папулярнага сайта пра "Еўрабачанне" Wiwibloggs прадказалі перамогу Македоніі на дзіцячым конкурсе ў бягучым годзе.

Чатырнаццаты штогадовы дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне" пройдзе ў Валеце, сталіцы Мальты, фінал прызначаны на 20 лістапада. Беларусь на ім прадставіць Аляксандр Мінёнак.

Па выніках праведзенага сярод некалькіх тысяч фанатаў конкурсу апытання першае месца павінна заняць македонская выканаўца Martija Stanojkovi з песняй Love Will Lead Our Way, другое — ірландка Zena Donnelly, трэцяе — расійскі калектыў Water of Life Project.

Беларусу Мінёнку прагназуюць толькі 14-е месца з 17. Месцы ніжэй могуць атрымаць юныя выканаўцы з Украіны, Грузіі і Ізраіля.

Беларускія ўдзельнікі — самыя паспяховыя на дзіцячым "Еўрабачанні". Маладыя вакалісты з Беларусі двойчы перамагалі на конкурсе, адзін раз атрымлівалі "срэбра" і двойчы — "бронзу".

8
Тэги:
музычная падзея, Музычная індустрыя, Дзіцячае Еўрабачанне
Каментары