Тэлевізійны пункт

Фільмы 18+ у Беларусі будуць паказваць толькі пасля поўначы

25
(абноўлена 16:53 15.11.2016)
Зменіцца і ранішні час паказу фільмаў для дарослых – замест чатырох раніцы іх можна будзе трансляваць да шасці.

МІНСК, 15 ліс — Sputnik. Фільмы толькі для паўналетніх з 1 ліпеня 2017 года па тэлебачанні можна будзе трансляваць не раней паўночы, заявіла галоўны спецыяліст аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Наталля Гурына.

З ліпеня наступнага года стане абавязковай маркіроўка інфармацыйнай прадукцыі пазнакамі ўзроставага абмежавання. Таксама беларускія ўлады працуюць над удасканаленнем мер абароны дзяцей ад "шкоднай інфармацыі".

"Цяпер ёсць інструкцыя, што фільмы катэгорыі **** ("18+") павінны паказвацца не раней 23:00 і не пазней 04:00. З 1 ліпеня 2017 года нельга будзе паказваць прадукцыю "18+" з 06:00 да 24:00. Фільмаў з маркіроўкай "16+" гэта не тычыцца", — распавяла падрабязнасці Гурына.

Паводле слоў спецыяліста Мінкульта, зараз на ўсе фільмы, якія выходзяць у рэспубліцы ў кінапракат, атрымліваецца дзяржаўнае рэгістрацыйнае пасведчанне, дзе ставіцца індэкс узроставага абмежавання.

"Калі фільм мае ўзроставае абмежаванне "16+", то глядач малодшы за 16 не праходзіць — такія правілы дзейнічаюць ужо цяпер. Гэта на сумленні кінатэатра — ён не павінен прапускаць асоб, маладзейшых за названы ўзрост", — дадала Гурына, яе словы прывяла БелТА.

Пра абмежаванні па ўзросту неабходна будзе паведамляць у радыё- і тэлеэфіры. Акрамя таго, усе кнігі і СМІ таксама павінны будуць суправаджацца адпаведнай маркіроўкай. У большасці выпадкаў яе будуць рабіць стваральнікі кантэнта, аднак у выпадку з вялікай колькасцю эротыкі або жорсткасці рашэнне будзе прымаць спецыяльная экспертная камісія.

25
Тэги:
Міністэрствы і ведамствы, Тэлебачанне, Міністэрства культуры РБ, Наталля Гурына, Мінск, Беларусь
Каментары