Дзядуля па выкліку: у што абыйдзецца навагодняе віншаванне дзіцяці

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкСустрэча Новага года, архіўнае фота
Сустрэча Новага года, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кошт прапановы "Выклік Дзеда Мароза на дом" вагаецца ад 30 да 400 рублёў, Sputnik паспрабаваў высветліць, чым абумоўлена такая розніца ў кошце і ці варта пераплачваць за магчымасць пагутарыць з навагоднім персанажам.

МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Колькасць Дзядуляў Маразоў, гатовых за ўзнагароджанне прыйсці да дзіцяці, штогод большае, сцвярджаюць старажылы рынку віншавальных навагодніх паслуг.

Колькасць жа бацькоў, здольных плаціць вялікую суму за персанальнае віншаванне для свайго дзіцяці, падае. У выніку на рынку можна знайсці цалкам бюджэтныя прапановы: віншаванне ад Дзеда Мароза ад 30 рублёў і нават ніжэй.

Іншая справа, што ў гэтым выпадку Дзядулі Маразы са стажам настойліва раяць падрабязна абмеркаваць усе дэталі свята: ад адукацыі да абутку навагодняга эканом-героя.

Дзед Мароз павінен быць у валёнках

Дзед Мароз павінен быць у валёнках і ведаць, што дзяцей у тры і ў дзесяць гадоў захапляюць розныя гульні, распавялі Sputnik адразу ў некалькіх святочных агенцтвах.

Да таго ж пажадана, каб ён быў не занадта юным.

"Сярод сёлетніх Дзядуляў Маразоў шмат студэнтаў, якія лічаць, што гэта лёгкі хлеб, іх масава набіраюць агенцтва, якія не гоняцца за якасцю. Шмат маладых хлопцаў, якія стварылі старонку ў інтэрнэце, купілі касцюм у ЦУМе, далі аб'яву ў газету "З рук у рукі" і пайшлі за тры капейкі прадавацца. Такіх кожны год шмат, і людзі купляюцца на гэта", — заўважыла стваральнік творчай майстэрні Алеся Драздова.

У тым, што студэнты перапранаюцца ў Дзеда Мароза, няма нічога страшнага, перакананыя стваральнікі інтэрнэт-старонкі, якія акурат і прапануюць навагодняе віншаванне за 29 рублёў.

© Sputnik / Виктор Толочко"Сярод сёлетніх Дзядуляў Маразоў - шмат студэнтаў, якія лічаць, што гэта лёгкі хлеб, іх масава набіраюць агенцтвы, якія не пераймаюцца праз якасць".
Среди нынешних Дедов Морозов - много студентов, которые считают, что это легкий хлеб, их массово набирают агентства, которые не гонятся за качеством. - Sputnik Беларусь
"Сярод сёлетніх Дзядуляў Маразоў - шмат студэнтаў, якія лічаць, што гэта лёгкі хлеб, іх масава набіраюць агенцтвы, якія не пераймаюцца праз якасць".

"У нас працуюць і студэнты, і мужчыны пасля 40, якія могуць паказваць фокусы. Студэнтаў не трэба баяцца, яны любяць дзяцей і ўмеюць з імі працаваць", — запэўнілі Sputnik па тэлефоне, указаным на сайце.

Зрэшты, за мінімальную суму такі Дзед Мароз можа прыйсці толькі да 23 снежня, выслухаць вершык і ўручыць прыгатаваны бацькамі падарунак. Але чым бліжэй да Новага года, чым больш персанажаў задзейнічана ў імпрэзе і чым насычаней праграма, тым даражэй яна абыходзіцца. У выніку ў навагоднюю ноч конкурсы з юным Дзедам Марозам і Снягуркай абыдуцца ў гэтай каманды "прафесійных аніматараў", як паказана на сайце, ужо ў 189 рублёў.

Дзед Мароз са службы побыту і кампаніі па мыйцы вокнаў

Недарагога Дзядулю Мароза прапануе і гіпермаркет бытавых паслуг, які ў будні спецыялізуецца на разнастайных хатніх працах — ад выдалення засора ў трубах да рамонту кампутараў.

Кошт пытання ў пераднавагоднія дні, за выключэннем 31 снежня, 45 рублёў. Але за гэтую суму Дзед Мароз са Снягуркай абяцаюць не толькі зводзіць карагод ля ёлкі, але і згуляць у некалькі гульняў. Праўда, просяць бацькоў прыгатаваць для гэтага паперу, алоўкі, фламастэры і клей. Інфармацыя на сайце абвяшчае, што за гэтыя грошы бацькі гарантавана атрымаюць прафесійных акцёраў і паважлівае стаўленне да кожнага кліента.

© Sputnik / Виктор ТолочкоСваіх Дзядуляў Маразоў прапаноўваюць і іншыя кампаніі, для якіх арганізацыя святаў не з"яўляецца профільнай дзейнасцю.
Шествие Дедов Морозов в Минске в 2015 году - Sputnik Беларусь
Сваіх Дзядуляў Маразоў прапаноўваюць і іншыя кампаніі, для якіх арганізацыя святаў не з"яўляецца профільнай дзейнасцю.

Цікава, але сваіх Дзядуляў Маразоў прапаноўваюць і іншыя кампаніі, для якіх арганізацыя святаў не з'яўляецца профільнай дзейнасцю. За 40 рублёў да дзяцей можа прыйсці Дзед Мароз з фірмы, якая спецыялізуецца на ландшафтным дызайне. А за 160 рублёў — з кампаніі, якая займаецца прамысловым альпінізмам. Праўда, у гэтым выпадку навагодні дзядуля нават залезе ў акно.

Не лянуйцеся задаваць пытанні

Пры выбары Дзеда Мароза апроч кошту варта ўсё-ткі звярнуць увагу і яшчэ на некалькі аспектаў, раяць гульцы навагодняга рынку са стажам: на вопыт і гардэроб навагодніх персанажаў, на наяўнасць розных праграм для дзяцей рознага ўзросту.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбіраючы кандыдатуру на запрошанага Дзеда Мароза, акрамя кошту варта звярнуць увагу на досвед віншаванняў і гардэроб навагодніх персанажаў, на наяўнасць разнастайных праграм для дзяцей рознага ўзросту.
При выборе Деда Мороза помимо цены стоит обратить внимание на опыт и гардероб новогодних персонажей, на наличие разных программ для детей разного возраста. - Sputnik Беларусь
Абіраючы кандыдатуру на запрошанага Дзеда Мароза, акрамя кошту варта звярнуць увагу на досвед віншаванняў і гардэроб навагодніх персанажаў, на наяўнасць разнастайных праграм для дзяцей рознага ўзросту.

"Трэба размаўляць з агенцтвам, усё прамаўляць і пажадана заключаць дамову. Хоць гэта і дадае валтузні, таму што трэба кудысьці ехаць і падпісваць паперы. Таму што калі абапірацца толькі на інфармацыю ў сетцы, можна памыліцца. Штогод у інтэрнэце з'яўляецца мноства старонак, дзе размешчаны некалькі фатаграфій, магчыма, проста запазычаных аднекуль. А на самай справе потым прыходзіць Дзед Мароз у стаптаных чаравіках і джынсах", — распавяла Драздова, якая ўжо восем гадоў прапануе сваіх Дзядуляў Маразоў сталічным дзецям. Прапануе і сама, і праз вялікія святочныя агенцтвы.

Свае кошты яна называе апраўданымі. Самы бюджэтны варыянт — кароткае віншаванне Дзеда Мароза ў не "пікавы" час абыйдзецца ў 50 рублёў. Паўнавартасная праграма з удзелам навагодняга Дзядулі, Снягуркі і роставай лялькі ў ноч на 1 студзеня будзе каштаваць ужо 400 рублёў.

Кошты ні летась, ні сёлета не зніжала прынцыпова. Кажа, на якасныя паслугі, не зважаючы на ​​шырокую эканом-прапанову, попыт усё адно ёсць.

Стужка навiн
0