Дэкрэт аб захоўванні дома алкаголю дэпутаты разгледзяць 29 лістапада

© Sputnik / Виктор ТолочкоАвальная заля апусцела
Авальная заля апусцела - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усяго на пасяджэнні сесіі ў бліжэйшы аўторак будзе разгледжана 11 законапраектаў, у сераду дэпутаты зададуць пытанні ўраду.

МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Дэпутаты ў аўторак 29 лістапада разгледзяць пытанне "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2016 г. №5 "Аб перамяшчэнні, захоўванні і продажы фізічнымі асобамі алкагольных напояў", паведамілі Sputnik у панядзелак у прэс-службе Ніжняй палаты беларускага парламента.

Заўтра адбудзецца пасяджэнне першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. У пералік пытанняў для разгляду на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў уключаны 11 законапраектаў.

"У першым чытанні таксама плануецца разгледзець праекты законаў "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы па пытаннях дзяржаўна-прыватнага партнёрства", "Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь", — паведамілі ў прэс-службе.

У другім чытанні плануецца разгледзець праект закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях судовага ладу і судаводства". Пералікам пытанняў прадугледжана таксама ратыфікацыя шэрагу міжнародных дамоваў, сказалі ў прэс-службе.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 лістапада падпісаў дэкрэт №5 "Аб перамяшчэнні, захоўванні і продажы фізічнымі асобамі алкагольных напояў", якім адменены ліміт на колькасць спіртнога, якое могуць захоўваць дома грамадзяне рэспублікі.

У цяперашні час, згодна з артыкулам 12.27 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, грамадзяне маюць права мець дома не больш за 15 літраў спіртных напояў без дакументаў, якія пацвярджаюць іх легальнае набыццё. За парушэнне гэтай нормы прадугледжаны штраф да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй лішкаў алкаголю.

Стужка навiн
0