Авальная заля

Дэпутат: Беларусь і Польшча ўзмоцняць супрацоўніцтва ў сферы адукацыі

2
У міжурадавым беларуска-польскім пагадненні ўтрымліваецца 21 пункт, уключаючы абмен студэнтамі і выкладчыкамі.

МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Дэпутаты ратыфікавалі пагадненне паміж урадамі Польшчы і Беларусі аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, перадае карэспандэнт Sputnik у аўторак з Авальнай залы беларускага парламента. У Мінску праходзіць пасяджэнне першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Прадстаўляючы гэты дакумент у парламенце, старшыня камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк адзначыў, што гаворка ідзе пра абмен педагагічнымі работнікамі паміж краінамі, у тым ліку пра стажыроўку ў дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі Беларусі і Польшчы.

Таксама ў адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем прадугледжаны абмен студэнтамі, аспірантамі і дактарантамі, якія могуць вучыцца ў ВНУ Польшчы і Беларусі.

Акрамя гэтага, дакумент прадугледжвае абмен настаўнікамі "роднай мовы і літаратуры" — беларускай і польскай.

Дадзенае пагадненне заключаецца на тры гады, прадугледжваецца магчымасць яго аўтаматычнага падаўжэння, сказаў кіраўнік парламенцкай камісіі.

2
Тэги:
Вышэйшая адукацыя, Урад Беларусі, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ, Беларусь
Каментары