Бутэлькі з шампанскім, архіўнае фота

Дэпутаты прынялі дэкрэт, які тычыцца захоўвання алкаголю дома

12
Дакумент узмоцніць адказнасць за продаж фізічнымі асобамі алкаголю без акцызаў, усталяваны штраф ад 10 да 20 базавых велічынь.

МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Дэкрэтам, які рэгулюе захоўванне і перавоз алкаголю без акцызных марак фізічнымі асобамі, узмацняецца адказнасць за продаж алкаголю, заявіў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, прадстаўляючы дакумент у парламенце ў аўторак.

Дэпутаты ў аўторак 29 лістапада разгледзяць пытанне "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2016 г. №5 "Аб перамяшчэнні, захоўванні і продажы фізічнымі асобамі алкагольных напояў".

"Дэкрэт выдадзены ў мэтах комплекснага ўдасканалення механізмаў процідзеяння незаконнаму абароту алкагольных напояў і прадугледжвае адмену абмежавання па колькасці алкагольных напояў, маркіраваных акцызнымі маркамі, якія фізічныя асобы могуць захоўваць і перамяшчаць", — заявіў міністр.

Паводле яго слоў, дэкрэтам адмяняецца абмежаванне па дазволенай да захоўвання для асабістых мэтаў колькасці алкагольных напояў, не маркiраваных акцызамі і захоўваецца гранічны аб'ём — пяць літраў такіх алкагольных напояў, якія фізічныя асобы маюць права перамяшчаць па тэрыторыі краіны. За парушэнне дэкрэта ўстаноўлена адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 20 базавых велічынь.

Ён таксама падкрэсліў, што абарот нелегальнага алкаголю ў краіне за апошнія гады скараціўся ў пяць разоў, але праблема ўвозу нелегальнага алкаголю яшчэ захоўваецца.

Па словах міністра, пераважная колькасць нелегальнага алкаголю ў краіну ўвозіцца з Расіі.

"Нелегальны алкаголь вязуць звычайна з Расіі, ён мае прывабны выгляд і нізкую якасць", — сказаў міністр.

12
Тэги:
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ, Беларусь

Грамадства