Качанава: у Беларусі ў 2016-м створана 54 тысячы новых працоўных месцаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоВіцэ-прэм'ер Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава
Віцэ-прэм'ер Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На наступны год улады ставяць задачу стварыць 70 тысяч новых працоўных месцаў, але гэта не значыць, што грамадзяне павінны перастаць самі турбавацца аб сваім працаўладкаванні.

МІНСК, 12 сне — Sputnik. Больш за 50 тысяч новых працоўных месцаў было створана ў Беларусі ў 2016 годзе, паведаміла віцэ-прэм'ер рэспублікі Наталля Качанава.

У 2016 годзе ўрад даручыў аблвыканкамам і мясцовым органам улады стварыць не менш за 50 тысяч новых працоўных месцаў, каб вырашыць праблему працаўладкавання насельніцтва ў сувязі з павышэннем пенсіённага ўзросту.

"На сённяшні дзень 54 тысячы працоўных месцаў створана, на наступны год пастаўлена задача 70 тысяч месцаў стварыць", — сказала Качанава ў мінулую нядзелю ў вячэрнім эфіры тэлеканала АНТ.

Паводле яе слоў, сёння ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана каля 36 тысячаў беспрацоўных, аднак колькасць вакансій на паўтары тысячы больш.

Качанава падкрэсліла, што ўлады працягнуць працаваць над стварэннем новых працоўных месцаў, але гэта не азначае, што грамадзяне, якія па якіх-небудзь прычынах страцілі працу, павінны пасіўна ставіцца да сваёй жыццёвай сітуацыі і думаць, што дзяржава ўсіх забяспечыць працай.

Стужка навiн
0