Камароўскі рынак у Мінску

Камароўскі рынак у пераднавагоднія дні будзе працаваць без выходных

11
Адзіным выходным у пачатку студзеня будзе першае студзеня, у панядзелак - 2 студзеня - гандляры ўжо выйдуць на працу.

МІНСК, 12 сне — Sputnik. Сталічны Камароўскі рынак у пераднавагоднія дні будзе працаваць без выходных, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

"У перадсвяточныя і святочныя дні Камароўскі рынак будзе працаваць і па панядзелках — 19, 26 снежня 2016 года і 2 студзеня 2017 года. Выходны — 1 студзеня 2017 года", — паведамілі ў ГУПР.

Без выходных у пераднавагодні тыдзень будуць працаваць Курасоўшчынскі рынак і гандлёвы цэнтр "Купалаўскі". Для рынку ў Курасоўшчыне выхадны адмяняецца ў панядзелак 26 снежня, для "Купалаўскага" — нядзеля, 25-е.

Акрамя таго, у ГУПР нагадалі, што ў пераднавагоднія дні ў гандлёвых прадпрыемствах сталіцы будуць дзейнічаць зніжкі. Да Калядаў і Новага года для мінчан і гасцей сталіцы пройдзе больш за 2000 разнастайных мерапрыемстваў і акцый у крамах ўсіх фарматаў ад гіпермаркетаў і ўнівермагаў да магазінаў крокавай даступнасці. Абяцаюць "цэнавую прывабнасць на тавары да навагодняга стала і падарункавага асартыменту".

11
Тэги:
Камароўскі рынак, Мінск, Беларусь
Каментары