Пасажыр набывае талон

Праезд у грамадскім транспарце падаражэў і ў Гродне

9
Разавая паездка ў грамадскім транспарце абыйдзецца жыхарам Гродна ў 45 капеек, раней такі тарыф быў ужо ўсталяваны ў Віцебску, Гомелі і Брэсце; па старых коштах купляюць талончыкі пакуль толькі жыхары Магілёва.

МІНСК, 23 сне — Sputnik. Кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце падаражэе ў Гродне і вобласці, адпаведнае рашэнне Гродзенскага аблвыканкама апублікавана ў пятніцу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Тарыф павялічаны на 5 капеек. Жыхары горада будуць плаціць за разавую паездку ў грамадскім транспарце 45 капеек. Раней такая цана за талончык была ўсталявана і ў іншых абласных цэнтрах краіны — у Віцебску, Гомелі і Брэсце.

Кошт разавай паездкі на наземным грамадскім транспарце ў сталіцы павялічаны да 55 капеек, у метро — да 60. У пералічаных рэгіёнах павялічаны таксама тарыфы на правоз багажу і паездкі па вобласці.

Акрамя таго, у Мінску са студзеня з'явяцца новыя віды праязных — на суткі (2 рублі 60 капеек), двое сутак (4,59), трое сутак (6,32). 90-дзённы праязны абыйдзецца ў 9,90 рубля. Такія часовыя праязныя дазваляюць карыстацца грамадскім транспартам у адведзены перыяд неабмежаваную колькасць разоў.

Таксама ў сталіцы з'явіцца праязны на 100 паездак ва ўсіх відах наземнага транспарту, яго кошт складзе 43 рублі 58 капеек. Рашэнне аб павышэнні тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце пакуль не прынялі толькі ўлады Магілёўскай вобласці.

9
Тэги:
Грамадскі транспарт, Транспарт, Гродненская вобласць, Гомель, Брэст, Гродна, Магілёў, Віцебск, Мінск
По теме
Праезд у Брэсце і вобласці падаражэе з чацвярга
Праезд падаражэў у грамадскім транспарце Мінскай вобласці
Праезд у грамадскім транспарце Мінска падаражэе
Каментары