Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн За службу Радзіме намесніку начальніка НДІ пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый МНС Алене Дзмітрук

Дзяржузнагароды ўручылі ў Беларусі: Лукашэнка - 54, Кабякоў - каля 140

8
Кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў прадстаўнікоў прамысловасці, КДК, МНС, а таксама спартсменаў, якія прынеслі Беларусі медалі на Алімпійскіх гульнях у Рыа.

МІНСК, 28 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў уручылі ў сераду дзяржаўныя ўзнагароды работнікам розных сфер.

Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага лідэра, цырымонія з удзелам кіраўніка дзяржавы адбылася ў Палацы Незалежнасці.

"Сёння мы працягваем ўзнагароджанне годных людзей Беларусі, якія дасягнулі значных поспехаў у мінулым пяцігоддзі. Наша дзяржава высока цэніць шматгадовую крапатлівую працу і высокія дасягненні ў любой галіне і сферы дзейнасці", — сказаў Лукашэнка.

Сярод узнагароджаных прэзідэнтам — 54 чалавекі, прадстаўнікі сілавых ведамстваў, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, адукацыі, аховы здароўя, культуры, работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю і Міністэрства па падатках і зборах, а таксама вядомыя спартсмены і трэнеры, якія паказалі высокія спартыўныя вынікі на летніх Алімпійскіх і паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра.

Кабякоў таксама, па даручэнні прэзідэнта, правёў ўзнагароджанне заслужаных людзей Беларусі. У яго спісе ўзнагароджаных, паводле інфармацыі прэс-службы Саўміна, было каля 140 чалавек — сацыяльных работнікаў, лекараў, выкладчыкаў, навукоўцаў, работнікаў прамысловасці і лясной галіны, аграрыяў, будаўнікоў і нафтавікоў, прадстаўнікоў падатковых органаў, дзяржслужачых і творчай інтэлігенцыі.

Як адзначылі ў прэс-службе, усе яны былі ўдастоены дзяржузнагарод за плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і прафесіяналізм.

8
Тэги:
Узнагароды і прэміі, Урад Беларусі, Аляксандр Лукашэнка, Андрэй Кабякоў, Мінск, Беларусь
Каментары