Развітанне з Аляксандрам Ціхановічам пройдзе ў нядзелю

© Sputnik / Александр ПоготовЖалобныя гваздзікі
Жалобныя гваздзікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Народны артыст Беларусі памёр у ноч на суботу ў 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска ва ўзросце 64 гадоў.

МІНСК, 28 сту — Sputnik. Развітанне з народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам пройдзе ў нядзелю, паведаміў Sputnik канцэртны дырэктар выканаўцы.

Аляксандр Ціхановіч - Sputnik Беларусь
Скарэктаваны час і дата развітання з Аляксандрам Ціхановічам

"Грамадзянская паніхіда пройдзе заўтра ў філармоніі", — сказаў дырэктар Ціхановіча.

Аляксандр Ціхановіч памёр у ноч на суботу ў 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Дачка артыста напісала ў сацсетках, што апошні год жыцця бацькі быў няпростым і падзякавала ўсім прыхільнікам за малітвы і падтрымку.

"Я ведаю, што ён бы папрасіў падзякаваць ўсім вам за вашу любоў, якая была ўзаемнай", — напісала Анастасія Ціхановіч.

Стужка навiн
0