Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская

Кіркораў пра Ціхановіча: назаўжды застанецца ў памяці нашае сяброўства

36
(абноўлена 15:52 30.01.2017)
Расійскі музыка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча.

МІНСК, 28 сту — Sputnik. Песні Аляксандра Ціхановіча назаўсёды застануцца ў гісторыі нашай музыкі, напісаў у суботу расійскі артыст Філіп Кіркораў у сваім Instagram.

Народны артыст Беларусі і нязменны лідэр ансамбля "Верасы" Аляксандр Ціхановіч памёр у ноч на суботу на 65-м годзе жыцця.

"Не стала майго вялікага сябра Аляксандра Ціхановіча, легендарнага музыканта, саліста найлюбімага ў СССР беларускага гурта "Верасы". Эх, Аляксандр Рыгоравіч, рана ты пайшоў ад нас…" — напісаў на сваёй старонцы расійскі артыст.

Кіркораў запэўніў, што ў яго памяці назаўсёды застанецца шматгадовая дружба з Ціхановічам і "вар'яцкія дні ў Фінляндыі на "Еўрабачанні-2007" і наша сумесная праца з Дзімай Калдуном, да гэтага часу нікім непераўзыдзены высокі вынік для Беларусі на "Еўрабачанні".

"І гэта ўсё было дзякуючы табе і тваёй вар'яцкай энергіі, любові і веры ў сваю Радзіму! Твае песні, нашыя сустрэчы, твой гумар, і, вядома, тваё добрае, шырокае сэрца, якое любіць, назаўжды застануцца ў нашай памяці і ў гісторыі нашай музыкі, нягледзячы на межы і час! Царства табе нябеснае, сябар!" — адзначыў напрыканцы Кіркораў.

Развітанне з народным артыстам Аляксандрам Ціхановічам адбудзецца ў панядзелак у Белдзяржфілармоніі.

36
Тэги:
Жалоба, Шоў-бізнэс, Жыццё знакамітых людзей, Музыка, Філіп Кіркораў, Аляксандр Ціхановіч, Расія
По теме
Пайшоў з жыцця Аляксандр Ціхановіч
Фотаапарат

Стрынгераў відэаагенцтва Ruptly, затрыманых у Мінску, адпусцілі

3
(абноўлена 11:20 13.08.2020)
Двое супрацоўнікаў расійскага агенцтва не выходзілі на сувязь больш за чацвёра сутак - іх затрымалі, калі яны асвятлялі ў Мінску працу выбарчых участкаў падчас выбараў прэзідэнта.

МІНСК, 13 жні - Sputnik. Двух затрыманых у Мінску стрынгераў, якія супрацоўнічаюць з відэаагенцтвам Ruptly, адпусцілі, пра гэта паведаміла галоўны рэдактар RT і МІА "Россия сегодня" Маргарыта Сіманьян сваім Telegram-канале.
"Нашых стрынгераў адпусцілі! Дзякуй усім, хто", - напісала яна раніцай у чацвер.

Стрынгеры Сяргей Камянецкі і Аляксандр Кавалёў 9 жніўня асвятлялі працу выбарчых участкаў у беларускай сталіцы падчас прэзідэнцкіх выбараў. У нейкі момант яны перасталі выходзіць на сувязь. Сувязі з імі не было больш больш чатырох сутак.

Раней паведамлялася аб затрыманні шэрагу расійскіх журналістаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, у тым ліку аб затрыманні на пустой плошчы раніцай у панядзелак карэспандэнта Sputnik Беларусь Яўгена Алейніка. Таксама ў гэтыя дні былі затрыманыя ў Беларусі супрацоўнікі Daily Storm Антон Старкоў і Дзмітрый Ласенка, журналіст "Медузы" Максім Солапаў, карэспандэнт RT Канстанцін Прыдыбайла, карэспандэнты тэлеканала "Дождж", стрынгеры RT, якія супрацоўнічаюць з видеоагентством Ruptly, журналіст Сямён Пегаў.

Прыдыбайлу, Алейніка, Пегава, Старкова і Ласенку ў панядзелак адпусцілі, хоць падчас затрымання да іх прымянялі фізічную сілу. Журналістаў тэлеканала "Дождь" таксама адпусцілі, але забаранілі ўезд у Беларусь тэрмінам на пяць гадоў. Забаранілі ўезд у Беларусь на пяць гадоў фотакору "Россия сегодня" Іллі Піталёву.

Галоўны рэдактар RT і МІА "Россия сегодня" Маргарыта Сіманьян звярнулася да беларускіх уладаў і асабіста да прэзідэнта рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі з заклікам вызваліць затрыманых прадстаўнікоў СМІ, падкрэсліўшы, што "затрымліваць - яшчэ і так жорстка - журналістаў, якія выконваюць сваю працу", у Беларусі не маюць права".
Дзявятага жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Паводле дадзеных ЦВК, перамогу на выбарах атрымаў Аляксандр Лукашэнка, ён набраў 80,08% галасоў.

3
Тэги:
акцыі пратэстаў, Мінск
Першая ў свеце вакцына ад каронавіруса

СААЗ праверыць і ацэніць расійскую вакцыну ад COVID-19

7
(абноўлена 14:51 12.08.2020)
Арганізацыя знаходзіцца "ў кантакце з расійскімі ўладамі": ідзе дыскусія аб магчымай перакваліфікацыі вакцыны.

МІНСК, 12 жні - Sputnik. Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя праверыць бяспеку першай зарэгістраваны вакцыны ад COVID-19, створанай у Расіі. Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік СААЗ Тарык Язарэвіч.

"Мы знаходзімся ў кантакце з расійскімі ўладамі. Дыскусія ідзе аб магчымай прэкваліфікацыі вакцыны", – сказаў Язаревіч і дадаў, што бяспека лекаў не павінна прыносіцца ў шкоду хуткасці вытворчасці.
СААЗ мае намер пераканацца ў тым, што даследаванне вакцыны праводзілася ў адпаведнасці з усталяванымі працэдурамі, а таксама гатовая ацаніць бяспеку і эфектыўнасць прэпарата.

Мяркуецца, што для праверкі якасці спецыялісты арганізацыі правядуць папярэднюю кваліфікацыю вакцыны: у працэсе эксперты высвятляюць, наколькі прэпарат адпавядае міжнародным стандартам.

Напярэдадні Уладзімір Пуцін абвясціў, што Расія першай у свеце зарэгістравала прэпарат для прафілактыкі COVID-19. Са слоў расійскага лідара, вакцына прайшла ўсе неабходныя праверкі і "працуе дастаткова эфектыўна, фармуе імунітэт ўстойлівы імунітэт".

Першая зарэгістраваная вакцына ад каронавіруса новага тыпу распрацавана ў НДЦ імя Гамалеі сумесна з Расійскім фондам прамых інвестыцый. Мяркуецца, што масавы выпуск прэпарата адбудзецца ў Расіі ў хуткім часе.

7
Тэги:
каронавірус, Вакцынацыя, Расія, СААЗ
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Акцыя пратэсту праходзіць на заводзе БелАЗ у Жодзіне

Акцыя пратэсту праходзіць на заводзе БелАЗ у Жодзіне

7
(абноўлена 13:51 13.08.2020)
Прадстаўнікі завода заяўляюць, што на прадпрыемстве сёння праходзіць "сустрэча з працоўным калектывам".

МІНСК, 13 жні - Sputnik. Несанкцыянаваная акцыя пратэсту праходзіць на заводзе БелАЗ у Жодзіне, перадае з месца падзеяў карэспандэнт Sputnik.

Работнікі выйшлі да заводакіраўніцтва і скандуюць, чуваць крыкі: "Патрабуем нацыянальную забастоўку!"

Разам з тым прадстаўнікі завода заяўляюць, што на заводзе ніякая не забастоўка, а "сустрэча з працоўным калектывам"

.Да прысутных на вуліцы супрацоўнікаў выйшлі прадстаўнікі адміністрацыі завода: выконваючы абавязкі дырэктара і начальнікі цэхаў, якія спрабуюць весці гутарку з удзельнікамі акцыі.

Пасля кароткай размовы з кіраўніцтвам, людзі сталі скандаваць: "Не палохай!"

За плотам сабраліся іншыя людзі, яны падтрымліваюць пратэстуючых.

Да ўдзельнікаў акцыі па іх патрабаванню прыехаў мэр горада. Работнікі прадпрыемства выказалі незадаволенасць тым, што завадзкія аўтобусы выкарыстоўваліся супрацоўнікамі АМАП падчас пратэстаў, якія праходзілі ў розных гарадах краіны ў мінулыя дні: яны патрабуюць растлумачыць, чаму так адбываецца.

Мэру перадалі новы, напісаны ад рукі варыянт патрабаванняў, у якім захаваліся два асноўных патрабаванні - правесці сумленныя выбары і прыбраць АМАП з Жодзіна. Людзі скардзяцца, што не могуць спакойна прайсці па горадзе ўвечары.

Як перадае карэспандэнт Sputnik, людзі ўжо пачынаюць разыходзіцца. Адзін з удзельнікаў сходу распавёў, што супрацоўнікі вяртаюцца ў цэхі, каб інфармаваць іншых работнікаў завода: калі іх патрабаванні не выканаюць, не выключана, што вытворчасьць спыніцца.

7
Тэги:
БелАЗ, Жодзіна