БДУ заняў 4-ае месца ў рэйтынгу ўніверсітэтаў СНД

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак БДУ
Будынак БДУ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рэйтынгу краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы галоўная беларуская ВНУ займае 19 пазіцыю.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт займае чацвёртае месца ў рэйтынгу вышэйшых навучальных устаноў постсавецкай прасторы, такія дадзеныя апублікаваныя Webometrics Ranking of World Universities.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) - Sputnik Беларусь
БДУ распрацаваў лічбавы фотаархіў універсітэта

Студзеньскі рэйтынг універсітэтаў, як і раней, узначаліў Гарвард, на другім месцы — Стэнфардскі ўніверсітэт, на трэцім — Масачусецкі тэхналагічны. БДУ у агульнасусветным рэйтынгу займае 637 радок — адзіная беларуская ВНУ, якая значыцца ў першай тысячы.

Сярод краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Белдзяржуніверсітэт займае больш высокі радок — 19 месца, а між постсавецкіх краін БДУ размясціўся на чацвёртым месцы.

У краінах СНД лепш за БДУ прызнаныя толькі МДУ імя Ламаносава, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт і Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Webometrics Ranking of World Universities — рэйтынг сусветных універсітэтаў, які заснаваны на аб'ёме дакументаў ад універсітэта ў інтэрнэце і індэксе цытуемасці даследаванняў з ВНУ.

Стужка навiн
0