Гідрамет: радыяцыйнае становішча ў Беларусі стабільнае

© Sputnik / Дмитрий ХорошихСвіслач
Свіслач - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінпрыроды Беларусі працягвае радыяцыйны маніторынг у сувязі з НЗ на будпляцоўцы атамнай электрастанцыі "Фламанвіль" на паўночным захадзе Францыі.

МІНСК, 10 лют — Sputnik. Беларусь працягвае ўзмоцнены маніторынг стану радыяцыйнага фону на сваёй тэрыторыі ў сувязі з НЗ на французскай АЭС, заявілі ў Гідрамеце.

Іспанскія турысты знялі момант выбуху на АЭС у Францыі - Sputnik Беларусь
Відэа
Іспанскія турысты знялі момант выбуху на АЭС у Францыі

У мінулы чацвер на атамнай электрастанцыі "Фламанвіль" на паўночным захадзе Францыі адбыўся выбух, у гэты ж дзень у мэтах кантролю над сітуацыяй сістэма радыяцыйнага маніторынгу дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службы Мінпрыроды Беларусі пераведзена на ўзмоцнены рэжым.

"Па стане на 10 лютага радыяцыйнае становішча на тэрыторыі Беларусі стабільнае, магутнасць дозы гама-выпраменьвання адпавядае шматгадовым значэнням", — паведамілі Sputnik у Гідрамеце.

Там адзначылі, што надзвычайнае здарэнне на АЭС у Францыі не паўплывала на радыяцыйны ўзровень на беларускай тэрыторыі.

Як і раней, павышаныя ўзроўні гама-выпраменьвання зарэгістраваныя ў пунктах назіранняў у Брагіне і Слаўгарадзе, якія знаходзяцца ў зонах радыяцыйнага забруджвання.

Стужка навiн
0