Помнік гарадавому адкрыюць у Мінску

Помнік гарадавому адкрыюць у Мінску да 100-годдзя міліцыі

21
(абноўлена 10:26 01.03.2017)
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускай міліцыі, пачнуцца 2 сакавіка і завершацца 4-га ўрачыстым маршам на праспекце Незалежнасці.

МІНСК, 1 сак — Sputnik. Помнік мінскаму гарадавому і рэканструяваны музей цэнтра культурна-выхаваўчай працы адкрыюць непадалёк ад будынка МУС Беларусі 2 сакавіка, паведамілі Sputnik у Міністэрстве ўнутраных спраў.

Адкрыццё помніка і музея дадуць старт урачыстасцям, прысвечаным стагоддзю беларускай міліцыі. Памятную дату супрацоўнікі МУС адзначаць 4 сакавіка.

Акрамя таго, 2 сакавіка кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч сустрэнецца з вышэйшым афіцэрскім складам органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, былымі і цяперашнімі кіраўнікамі МУС.

На 3 сакавіка запланавана ўскладанне кветак да мемарыяльнага знака памяці генерал-палкоўніка Сяргея Савіча Бельчанка — першага пасляваеннага міністра ўнутраных спраў. Таксама кветкі і вянкі ўскладуць да помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачым унутраных войскаў МУС, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага доўгу. Для іх сем'яў будзе арганізавана экскурсія ў музей МУС, а таксама праведзены традыцыйны прыём з удзелам міністра ўнутраных спраў.

Акрамя таго, Шуневіч уручыць пасмяротныя ўзнагароды героям, якія сыйшлі і памятныя падарункі іх родным. Памінальная малітва аб загінуўшых міліцыянерах і вайскоўцах здзейсніцца ў храме Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. Вечар завершыцца ў Палацы Рэспублікі ўрачыстым сходам і святочным канцэртам.

У дзень 100-годдзя міліцыі Беларусі, 4 сакавіка, супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў МУС пройдуць урачыстым маршам па праспекце Незалежнасці.

Пасля шэсця кіраўніцтва МУС правядзе серыю сустрэч з дэлегацыямі праваахоўных органаў замежных дзяржаў. Словы віншаванні ў юбілей ведамства беларускім вартавым парадку выкажуць госці з Азербайджана, В'етнама, Грузіі, Індыі, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Таджыкістана і іншых краін.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню міліцыі, таксама пройдуць ва ўсіх тэрытарыяльных органах унутраных спраў.

21
Тэги:
помнік, МУС Беларусі, Мінск, Беларусь

Грамадства