Кадр з фільма Логан: Расамаха

Беларускі кінапракат узначаліў фільм "Логан: Расамаха"

12
Некалькі тыдняў у рэйтынгу збораў застаюцца расійская камедыя "Гуляй, Вася" і эратычная меладрама "На 50 адценняў цямней".

МІНСК, 6 сак — Sputnik. Фільм "Логан: Расамаха" стаў лідэрам па касавых зборах у сталічнай дзяржаўнай сетцы кінатэатраў, паведамілі Sputnik у панядзелак ва УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.

Новы фільм пра супергероя Расамаху выйшаў на экраны 2 сакавіка, і ўсяго за некалькі дзён у сталіцы яго паглядзелі больш за 60 тысяч чалавек, якія прынеслі баявіку больш за 172 тысячы рублёў. Атрымаў "Логан" і станоўчыя водгукі гледачоў — фанатаў франшызы пра "Людзей Ікс".

На другі радок па зборах апусціўся мультфільм "Зверапой" — яго паглядзелі 19 тысяч чалавек, якія прынеслі анімацыі 97,9 тысячы рублёў. Трэцяе месца займае камедыя "Гуляй, Вася" — яе зборы на мінулым тыдні склалі 15,9 тысячы рублёў.

Таксама ў пяцёрцы па зборах у Мінску ўжо некалькі тыдняў трымаецца меладрама "На 50 адценняў цямней" (7,72 тысячы рублёў). Пяты радок займае стужка "Аднакласніцы: новы паварот" і 7,2 тысячы рублёў.

Сусветны кінапракат мінулага тыдня таксама ўзначаліў "Логан": касавыя зборы карціны студыі Marvel склалі ўжо 238 мільёнаў долараў ЗША. У міжнародных хітах застаюцца "Прытулак зла" і сямейны фільм "Сабачае жыццё".

12
Тэги:
кінаафіша, кіно, Кінаіндустрыя, "Кінавідэапракат", Мінск
Каментары