Мінск увесну

Грамадскі транспарт зменіць маршруты 8 сакавіка ў Мінску

10
Аўтобусы і тралейбусы ў сераду будуць хадзіць па раскладзе нядзелі, трамваі - па графіку выходных.

МІНСК, 6 сак — Sputnik. Некаторыя аўтобусныя маршруты Мінска зменяць свой рух у Міжнародны жаночы дзень, паведамілі ў панядзелак на прадпрыемстве "Мінсктранс".

Мінчане пра свята 8 сакавіка: нам патрэбна вясна і сонца
© Sputnik / Елена Васильева, Артем Бордовских

На працу гарадскога грамадскага транспарту ў будучую сераду паўплывала не толькі дзяржаўнае свята, але і прымеркаваны да яго жаночы забег, з-за якога частка вуліц 8 сакавіка будуць перакрытыя.

Як паведамілі ў панядзелак у "Мінсктрансе", праца гарадскіх аўтобусных і тралейбусных дэпо запланаваная па графіку нядзельных дзён, трамвайных маршрутаў — па графіку выходнага дня.

З-за правядзення "Жаночага забегу" будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту па праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Бабруйская да вуліцы Казлова — з 8:00 да 14:00. У сувязі з гэтым некаторыя аўтобусы будуць ісці ў абыход згаданага ўчастка.

З поўным пералікам змяненняў у маршрутах грамадскага транспарту Мінска на 8 сакавіка вы можаце азнаёміцца на сайце "Мінсктранса".

10
Тэги:
Грамадскі транспарт, Міжнародны жаночы дзень, Мінсктранс, Мінск
Каментары