Будынак Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Тыдзень фінансавай пісьменнасці дзяцей пройдзе ў Беларусі

9
У Беларусі тыдзень фінансавай пісьменнасці стартуе 27 сакавіка з сімвалічнага адкрыцця дзецьмі ўдарам у звон біржавых таргоў на Беларускай валютна-фондавая біржы.

МІНСК, 23 сак — Sputnik. Тыдзень фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі пройдзе ў Беларусі з 27 сакавіка па 2 красавіка.

Як паведамілі ў прэс-службе Нацбанка Беларусі, у бягучым годзе мерапрыемства пройдзе ў рамках глабальнай ініцыятывы Global Money Week (GMW) пад лозунгам "Вучыся. Ашчаджай. Зарабляй".

Галоўная мэта GMW-2017 — пазнаёміць маладых людзей з правіламі фінансавых паводзінаў, навучыць іх прымаць разумныя фінансавыя рашэнні, распавесці аб правілах зберажэння і пашырыць веды моладзі аб магчымасцях атрымання прыбытку. Глабальным каардынатарам праекта выступае Міжнародная арганізацыя фінансавай адукацыі дзяцей і моладзі (Child and Youth Finance International, CYFI).

"GMW-2017 у Беларусі стартуе 27 сакавіка з сімвалічнага адкрыцця дзецьмі ўдарам у звон біржавых таргоў у ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", — распавялі ў Нацбанку.

Таксама запланавана анлайн-канферэнцыя беларускіх падлеткаў са сваімі аднагодкамі з Румыніі і Македоніі па час якой яны змогуць падзяліцца ўласным досведам распараджэння асабістымі фінансамі. Для ўдзельнікаў мерапрыемства спецыяльна прэзентуюць кніжку-казку пра фінансавую пісьменнасць.

Акрамя таго, дзеці і моладзь Беларусі змогуць паўдзельнічаць у міжнародных конкурсах, якія будуць праводзіцца Міжнароднай арганізацыяй фінансавай адукацыі дзяцей і моладзі ў рамках GMW-2017.

9
Тэги:
Фінансы, дзеці, Беларуская валютна-фондавая біржа, Нацбанк РБ, Беларусь
По теме
Кароткі курс "зайчыка": тры дэнамінацыі і пяць дэвальвацый
Каментары