Татальная дыктоўка-2016

Ажыятаж вакол "Татальнай дыктоўкі" ў Мінску: месцаў не стала за суткі

20
(абноўлена 13:13 03.04.2017)
У адказ на шматлікія просьбы арганізатары акцыі 4 красавіка адкрываюць рэгістрацыю на дадатковую пляцоўку ў Мінску на 130 месцаў.

МІНСК, 3 кра — Sputnik. Небывалы ажыятаж пры рэгістрацыі на "Татальную дыктоўку" зафіксіравалі куратары міжнароднага адукацыйнага праекта ў Мінску. У сталіцы за суткі былі зарэзерваваны ўсе 500 месцаў.

"Мы думалі, што будзе цікавасць, але не чакалі, што такая. Сёлета мы падрыхтавалі ў два разы больш месцаў, чым летась. Разлічвалі, што яны будуць запаўняцца паступова, але не чакалі, што так хутка разыйдуцца ўсе", — распавяла Sputnik каардынатар "Татальнага дыктанта" ў Мінску Інга Хазеева.

У мінскай камандзе дыктоўкі выказалі здагадку, што спрацавала своеасаблівае сарафаннае радыё: тыя, хто правяралі сваю пісьменнасць летась, збіраюцца выпрабаваць сябе і сёлета, ідуць самі і вядуць сяброў.

"Самай дарослай удзельніцай у мінулым годзе была жанчына 74-х гадоў. У яе няма інтэрнэту, то бок сама яна не змагла зарэгістравацца. Пачула пра нас па радыё, прыйшла. Сёлета яна мне таксама патэлефанавала і сказала, што прыйдзе з сяброўкай. Вось так гэта і працуе. У мінулым годзе — адзін, два, у гэтым сем'ямі і сябрамі", — распавяла Хазеева.

На яе думку, хараство і папулярнасць праекта ў тым, што ён "вельмі лёгкі і вельмі экалагічны" адносна чалавека. Патрабуе крыху часу і намаганняў, але галоўнае — вынік вядомы толькі самому ўдзельніку.

У адказ на шматлікія просьбы сталічная каманда "Татальнай дыктоўкі" арганізоўвае дадатковую пляцоўку ў Мінску на 130 месцаў. Размесціцца яна ў будынку Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Рэгістрацыя на новую пляцоўку адкрыецца 4 красавіка ў 10:00 на сайце праекта.

Дыктатарамі праекта ў Мінску стануць па традыцыі вядомыя людзі: тэле- і радыёвядучая, сцэнарыст і пісьменніца Тамара Лісіцкая; капітан элітарнага клуба "Што? Дзе? Калі?" Алесь Мухін; тэле- і радыёвядучая Вольга Венская; тэлевядучы Алег Лепяшэнкаў; акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Чэкерэс.

Другі раз паўдзельнічае ў якасці дыктуючага тэлевядучы і спявак Георгій Калдун.

Сёлета "Татальную дыктоўку" напішуць у 801 горадзе з 72 краін свету. У Беларусі, акрамя Мінска, правераць пісьменнасць яшчэ і ў Гомелі, Брэсце, Магілёве, Віцебску, Мазыры, Полацку і Бабруйску.

Традыцыйна цэнтральнай пляцоўкай акцыі, дзе будзе дыктаваць аўтар тэксту Леанід Юзэфовіч, стане Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт. Прамыя трансляцыі з трох пляцовак розных гадзінных зон будуць даступныя на сайце праекта.

Для тых, хто не зможа прыйсці і напісаць дыктоўку асабіста, ёсць магчымасць напісаць далучыцца анлайн на афіцыйным сайце акцыі www.totaldict.ru.

20
Тэги:
Адукацыя, Інга Хазеева, Тамара Лісіцкая, Георгій Калдун, Беларусь

Піцерскія майстры ўзяліся за рэстаўрацыю гадзінніка Нотр-Дама - відэа

20
(абноўлена 11:00 03.03.2021)
Спецыялісты гадзіннікавага завода "Ракета", які знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, рамантуюць гадзіннік сабора Парыжскай Божай Маці, пацярпелы ў выніку моцнага пажару. Як гэта адбываецца - глядзіце на відэа.

Аб'ём работ, які неабходна выканаць піцерскім майстрам, на заводзе назвалі даволі значным - гадзіннікавым майстрам трэба будзе вырабіць каля двух тысяч дэталяў.

"Мы думаем у нас у кампаніі вырабляць колы для механізма", - распавёў інжынер-канструктар прадпрыемства Віталь Камароў.

Ён адзначыў, што завод ужо вырабіў сігнальную прыладу, якая ўнутры будынка будзе паказваць час вялікага гадзінніка на фасадзе Нотр-Дама.

Раней на прадпрыемстве адзначылі, што ў Францыі цяпер няма тэхналогій для выпуску манументальных гадзіннікаў, а піцерскі завод мае такі вопыт - прыкладам гэтаму механізм у атрыуме ЦДМ у Маскве. Гадзіннік памерам шэсць на сем метраў важыць больш за чатыры тоны і складаецца з тысяч дэталяў, выкананых з розных матэрыялаў.

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся 15 красавіка 2019 года. Абрынуўся шпіль сабора, полымем была агорнутая апорная канструкцыя. Як паведамілі пажарныя, структура Нотр-Дама і галоўныя творы мастацтва, рэліквіі, якія захоўваліся ў саборы, ацалелі. Пракуратура Парыжа выключае крымінальную версію ўзгарання. У якасці магчымых прычын пажару разглядаюцца непатушаная цыгарэта ці праблемы з электрычнасцю.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон раней заявіў пра амбіцыйную мэту аднавіць Нотр-Дам за пяць гадоў, хоць многія эксперты кажуць, што на рэканструкцыю можа сысці да 15 гадоў.

20
Тэги:
гадзіннік, Санкт-Пецярбург, Францыя
СІЗА, архіўны фотаздымак

Радзей заключаць пад варту ў Беларусі будуць з 14 красавіка

8
(абноўлена 13:04 03.03.2021)
У цяперашні час да абвінавачаных і падазроных ужываецца сем відаў мер стрымання, асноўная колькасць якіх не звязана з пазбаўленнем волі.

МІНСК, 3 сак – Sputnik. На 20% скарацілася колькасць санкцый, якія тычацца ўжывання меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту абвінавачаных, у мінулым годзе, паведамілі ў Генпракуратуры.

З сярэдзіны красавіка 2021 года ў сілу ўступаюць нормы абноўленага Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, у адпаведнасці з якімі пашыраны пералік асоб, якіх не могуць заключаць пад варту.

"З 14 красавіка ўступаюць у сілу навацыі КПК, якімі устанаўліваецца забарона на заключэнне пад варту ў выпадку магчымасцi прымянення больш мяккай меры стрымання", - паведамілі Sputnik у сераду ў Генпракуратуры.

Там удакладнілі, што ў мінулым годзе з ліку абвінавачаных, у дачыненні да якіх дадзена санкцыя на заключэнне пад варту, больш за 50% былі раней судзімыя, больш за 10% хаваліся ад органа крымінальнага пераследу, больш за 5% - замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, а 5 % - не мелі пэўнага месца жыхарства.

Адзначым, што з-за адсутнасці дастатковых падстаў пракуроры ў мінулым годзе адмовілі ў дачы санкцыі на заключэнне пад варту ў дачыненні да 315 грамадзян.

Меры стрымання ў Беларусі

У адпаведнасці з КПК, у цяперашні час у Беларусі да абвінавачаных і падазроных ужываецца сем відаў мер стрымання, з якіх пераважная большасць не звязана з пазбаўленнем волі.

Сярод іх - падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах, асабістае даручальніцтва, залог, перадача асобы, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, пад назіранне камандавання вайсковай часткі. Непаўналетніх могуць аддаваць пад нагляд на час следства. Таксама ў Беларусі прымяняецца такая мера стрымання, як хатні арышт.

Тэрмін утрымання пад вартай вылічаецца з часу заключэння падазронага, абвінавачанага пад варту і да перадачы крымінальнай справы пракурору для накіравання ў суд. Знаходжанне абвінавачанага пад вартай больш за тры месяцы падчас следства можа быць падоўжана да трох месяцаў пракурорамі раёнаў. Далей тэрміны ўтрымання абвінавачанага пад вартай падаўжаюць пракуроры вобласці, горада Мінска або іх намеснікі да шасці месяцаў.

Падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай звыш шасці месяцаў дапускаецца толькі ў дачыненні да асоб, якія абвінавачваюцца ў здзяйсненні цяжкіх або асабліва цяжкіх злачынстваў, а таксама аб'ёмных крымінальных спраў.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
воля, мера стрымання, варта, Беларусь