Спутнікавая сувязь

"Белтэлекам": 12 красавіка не будуць працаваць ТБ і радыё

21
(абноўлена 16:56 10.04.2017)
Кампанія плануе правесці прафілактычныя работы на перадаючым абсталяванні.

МІНСК, 7 кра — Sputnik. Лічбавае тэлебачанне і радыё не будуць працаваць у першай палове дня 12 красавіка, паведамілі Sputnik у пятніцу ў РУП "Белтэлекам".

Прафілактычныя працы "Белтэлекама" на перадаючым абсталяванні пройдуць у наступную сераду.

Як распавялі агенцтву ў кампаніі, таксама прафілактычныя работы будуць праведзены на электрасіловым абсталяванні і антэна-мачтавага збудаваннях.

Час правядзення работ — з дзевяці гадзін раніцы да трох гадзін дня. На час правядзення работ у Беларусі будзе спынена эфірная трансляцыя тэлевізійных і гукавых праграм.

21
Тэги:
Радыё, Тэлебачанне, Белтэлекам, Беларусь

Якія прадметы будуць вывучаць у сярэдніх школах Беларусі ў 2020/2021 навучальным годзе

3
(абноўлена 12:00 01.06.2020)
Асноўныя прадметы ў залежнасці ад класа, якія будуць вывучаць беларускія школьнікі ў 2020/2021 навучальным годзе - у інфаграфіцы Sputnik.
Вучэбныя прадметы ў сярэдніх школах Беларусі: 2020/2021 навучальны год | Інфаграфіка bel.sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

У апублікаваным Міністэрствам адукацыі тыпавым навучальным плане на 2020/2021 навучальны год прыкметных змен у параўнанні з мінулым навучальным годам няма: размежаванне гадзін для прадметаў адпавядае мінулагодняму. У пералік вывучаемых прадметаў вярнулася чарчэнне, якое будуць вывучаць у дзясятых класах.

Усяго ў беларускіх школах, гімназіях і ліцэях каля двух дзясяткаў асноўных прадметаў, якія могуць адрознівацца ў залежнасці ад тыпу ўстановы адукацыі. Найбольшая колькасць прадметаў у сярэдніх школах і школах-інтэрнатах: за 11 гадоў школьнікі вывучаюць 24 прадмета. У школах з мовай нацыянальнай меншасці да пераліку дысцыплін дадаюцца родныя мова і літаратура.

У некаторых спецыялізаваных навучальных установах спіс асноўных прадметаў карацейшы - у ім могуць адсутнічаць фізкультура або дапрызыўная падрыхтоўка. Аднак у такіх выпадках вучні дадаткова навучаюцца па прадметах сваёй спецыялізацыі.

Невялікія адрозненні ёсць і ў праграме гімназіі і сярэдняй школы - розніца ў колькасці гадзін працоўнага навучання і замежных моў.

Асноўныя прадметы з праграмы сярэдняй адукацыі Беларусі, а таксама інфармацыя пра тое, у якім класе якія дысцыпліны вывучаюць - у інфаграфіцы Sputnik.

3
Тэги:
Міністэрства адукацыі РБ, Школа, Беларусь
Абмежаванні з-за СOVID-19 могуць адмяніць у Маскве перад парадам Перамогі

Абмежаванні з-за СOVID-19 могуць адмяніць у Маскве перад парадам Перамогі

10
(абноўлена 17:00 31.05.2020)
Такое меркаванне выказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў. Парад Перамогі пройдзе ў Маскве 24 чэрвеня.

МІНСК, 31 мая - Sputnik. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў выказаў надзею, што да парада Перамогі ў Маскве будуць цалкам адменены абмежаванні, уведзеныя з-за пандэміі каронавіруса СOVID-19.

"Безумоўна, будуць прэзідэнт і госці на трыбуне. Безумоўна, будуць замежныя кіраўнікі дзяржаў. Будзем спадзявацца, што якраз да часу парада ад гэтага рэжыму (абмежаванняў - Sputnik) практычна нічога не застанецца", - сказаў Пяскоў у эфіры тэлеканала "Расія 1" .

У гэтым годзе парад Перамогі не праводзілі ў Расіі 9 мая з-за пагрозы распаўсюджвання каронавіруса. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб правядзенні мерапрыемства 24 чэрвеня. Дата абвешчаная непрацоўным днём.

Пяскоў дадаў, што Пуцін пакуль прадоўжыць праводзіць нарады ў дыстанцыйным рэжыме. Спікер выказаў меркаванне, што прэзідэнт РФ вернецца да публічных мерапрыемстваў "у агляднай будучыні".

10