Акцыя памяці Беларусь памятае, архіўнае фота

Акцыя "Бессмяротны полк" у Мінску ўсё ж пройдзе

20
(абноўлена 12:48 05.05.2017)
Гарадскія ўлады прапанавалі ўдзельнікам акцыі далучыцца да шэсця "Беларусь памятае", аднак туды актывісты ўсё роўна прыйдуць з банэрам "Бессмяротнага палка".

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Акцыя "Бессмяротны полк" у Мінску ўсё ж пройдзе, паведаміў Sputnik адзін з арганізатараў шэсця, экс-дэпутат Валерый Драко.

Акцыя "Бессмяротны полк" упершыню прайшла ў Расіі і з часам ахапіла многія краіны свету: людзі ў гонар Дня Перамогі праходзяць па цэнтральных вуліцах гарадоў з партрэтамі ваяваўшых у Вялікай Айчыннай вайне сваякоў. Удзельнічаў у "Бессмяротным палку" ў мінулым годзе і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Арганізатары шэсця ў Мінску падавалі заяўку на правядзенне акцыі 9 мая ў сталіцы. "Нам адказалі, што мы можам далучыцца да рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае", — распавёў Sputnik заяўнік акцыі пра адказ з Мінгарвыканкама.

Па словах Драко, акцыю ў Мінску плануецца пачаць асобна ад "Беларусь памятае": збор людзей з партрэтамі прызначаны 9 мая на 10:30 раніцы каля Белдзяржфілармоніі.

"Потым мы пройдзем да плошчы Перамогі, дзе да ўсіх далучымся пад сваім банэрам", — дадаў Драко.

У 2016-м шэсця "Бессмяротнага палка" у Мінску не было, аднак падобнае мерапрыемства праходзіла ў Брэсце. У бягучым годзе акцыю таксама правядуць у горадзе над Бугам, а арганізатары плануюць паставіць у Брэсцкай крэпасці намётавы гарадок.

20
Тэги:
акцыя, Дзень Перамогі, Мінск, Беларусь
У суседнім шматпавярховым доме адразу прыбудавалі самы звычайны пандус з парэнчамі

Пандус у кожны дом: у Беларусі ўвядуць новыя будаўнічыя нормы

9
(абноўлена 17:33 03.03.2021)
Забудоўшчыкаў абавяжуць абсталяваць уваходы ў жылыя дамы гарызантальнымі пляцоўкамі, а каля лесвіц перад ганкам пад'езда будаваць пандусы або ўсталёўваць пад'ёмныя прылады.

МІНСК, 3 сак – Sputnik. Новыя будаўнічыя нормы ў мэтах стварэння інфраструктуры для фізічна аслабленых асоб пачнуць дзейнічаць у краіне ўжо гэтай вясной.

Як распавялі Sputnik у прэс-службе Мінбудархітэктуры, да гэтай катэгорыі насельніцтва адносяць састарэлых, цяжарных жанчын, дзяцей-дашкольнікаў, жанчын з дзецьмі на руках і з каляскамі, а таксама людзей з рознымі траўмамі.

Па новых нормах, ужо на стадыі праектавання шматкватэрных жылых дамоў павінны быць прадугледжаны памяшканні для захоўвання інвалідных і дзіцячых калясак. А ліфт па праекце павінен размяшчацца на адным узроўні з ганкам без прыступак.

Абавязковыя патрабаванні закрануць і абсталяванне кватэр электравыключальнікамі: зараз іх забаронена ўсталёўваць на вышыні вышэй метра ад узроўня падлогі. Лічыльнікі цяпла і вады таксама павінны быць лёгка даступныя для карыстання.

Па звестках ведамства, новых норм у будаўніцтве абавязаны прытрымлівацца як дзяржаўныя, так і прыватныя забудоўшчыкі.

Акрамя жылых памяшканняў, новаўвядзенні павінны максімальна выконвацца пры праектаванні грамадскіх, вытворчых будынкаў, а таксама пры іх рамонце і тэхнічнай мадэрнізацыі.

Як удакладнілі ў ведамстве, змяненні накіраваны на тое, каб новае жыллё было максімальна камфортным і зручным для ўсіх катэгорый насельніцтва.

Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 13 лiстапада 2020 года №81, адпаведная інфармацыя была апублікавана ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля апублікавання.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
будаўнічыя нормы, Беларусь, дом
Медыцынскія работнікі і пацыент у шпіталі для лячэння каронавірусных хворых

Зноў рост: Мінздароўя агучыла новую статыстыку па каронавірусе

14
Ад пачатку пандэміі ў рэспубліцы было выяўлена 290 447 захварэлых на каронавірус, смяротных зыходаў - больш за дзве тысячы.

МІНСК, 3 сак – Sputnik. За суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1 311 пацыентаў з каронавірусам, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў сераду.

За мінулыя 24 гадзіны выпісаны 1 316 чалавек.

"Ад пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваны 290 447 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, ачунялі 280 766 пацыентаў, у якіх раней быў каронавірус", - гаворыцца ў паведамленні.

За мінулыя суткі зафіксавалі дзевяць смяротных вынікаў, усяго за пандэмію памерлі 2002 пацыенты.

Усяго за ўвесь час распаўсюджвання каронавіруса ў рэспубліцы праведзена больш за 4 мільёны 930 тысяч тэстаў, за апошнія 24 гадзіны - 18 451.

Вакцынацыя ад каронавіруса

Напярэдадні ў рэспубліку прыйшла чарговая партыя расійскай вакцыны ад каронавіруса - 40 тысяч доз другога кампанента "Спутник V". Наперадзе - яшчэ адна пастаўка, а следам і масавая вакцынацыя ад каронавіруса прэпаратам, вырабленым ужо на беларускіх магутнасцях па расійскіх тэхналогіях.

У мінулую пятніцу ў краіне вырабілі першую пробную партыю вакцыны ад каронавіруса на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты" па расійскіх тэхналогіях. Выпрабавальны разліў вакцыны пачаўся 1 сакавіка. У краіне плануюць выпускаць па 500 тысяч доз "Спутник V" у месяц - усё будзе залежаць ад магчымасцей і патрэб.

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч раней заяўляў, што ў рэспубліцы масавая вакцынацыя ад каронавіруса пачнецца з красавіка. Зараз установы аховы здароўя запісваюць усіх жадаючых на прышчэпку і вывучаюць попыт.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
рэспубліка, пандэмія, Статыстыка, каронавірус, Беларусь, Міністэрства аховы здароўя
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Здымак планеты Зямля з космасу, архіўны фотаздымак

Два ўсплёскі магнітнай буры зафіксавалі навукоўцы

0
(абноўлена 17:57 03.03.2021)
Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.

МІНСК, 3 сак – Sputnik. Адразу два ўсплёскі магнітнай буры адбыліся на працягу мінулай ночы, паведамляе сайт Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута акадэміі навук.

Па дадзеных навукоўцаў, слабыя магнітныя буры адбыліся да паўночы і ў раёне з 3 да 6-й раніцы. Да гэтага яны лічылі, што ў другой палове ночы ніякіх бур быць не павінна, а магнітасфэра Зямлі павінна была быць спакойнай.

Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.

Усяго ў класіфікацыі магнітных бур пяць узроўняў - ад G1 да G5. Лічыцца, што слабая бура можа справакаваць нязначныя збоі ў працы энергасістэм, а таксама паўплываць на шляхі міграцый птушак і жывёл.

Больш моцныя буры выклікаюць парушэнні караткахвалевай сувязі і работы навігацыйных сістэм, а таксама збоі напружання ў прамысловых сетках.

0
Тэги:
магнітная бура, Навукоўцы