Самалёт кампаніі Белавія

Паміж Мінскам і Растовам адкрыюць прамыя авіярэйсы

7
(абноўлена 14:14 12.05.2017)
У Беларусі разлічваюць, што рашэнне для адкрыцця прамых авіязносін будзе знойдзена, гэта дапаможа актывізаваць кантакты паміж бізнесам і павялічыць транзітны патэнцыял РФ.

МІНСК, 12 мая — Sputnik. Паміж Мінскам і Растовам-на-Доне магчыма адкрыюць прамыя авіязносіны, паведаміў віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы.

Дэлегацыя Растоўскай вобласці РФ на чале з губернатарам Васілём Голубевым знаходзіцца ў Беларусі ўжо некалькі дзён, у чацвер адбылася сустрэча Голубева з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Таксама ў Мінску прайшло пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі з гэтым рэгіёнам РФ.

"Сёння было узнята пытанне, і яно пакуль засталося нявырашаным, авіязносін паміж Мінскам і Растовам. Мы мяркуем, што ў бліжэйшы час будзе знойдзена рашэнне", — сказаў Русы па выніках пасяджэння рабочай групы. Яго словы прывялі ў прэс-службе ўрада.

Русы падкрэсліў, што наладжванне прамых авіярэйсаў паміж Мінскам і Растовам паслужыць на карысць кантактаў паміж бізнесменамі, дазволіць беларусам шырэй выкарыстоўваць турыстычныя магчымасці Растоўскай вобласці, а для Расіі будзе карысна з пункту гледжання павышэння яе транзітнага патэнцыялу.

Між тым, як раней паведамляў Sputnik, Расія з 15 мая пераводзіць беларускія рэйсы ў разрад міжнародных. Гэта звязана з рашэннем Беларусі ўвесці бязвізавы рэжым для грамадзян з 80 краін свету. Цяпер пасажыры з бартоў беларускіх самалётаў будуць праходзіць у расійскіх аэрапортах мытны і памежны кантроль. Аднак гэта не тычыцца грамадзян Расіі і Беларусі, для іх нічога не зменіцца.

У адказ на гэтую меру РФ у Мінску заявілі, што ўводзіць сіметрычныя меры для расійскіх авіярэйсаў не плануецца. 

7
Тэги:
Паветраны транспарт, Грамадскі транспарт, Транспарт, Белавія, Міхаіл Русы, Расія, Беларусь
Каментары