Сучасны чалавек мала рухаецца і шмат есць

Лішняя вага ёсць у 60% беларусаў

17
(абноўлена 17:35 06.06.2017)
Паводле даследванняў, кожны чацвёрты чалавек у Беларусі пакутуе на атлусценне.

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Залішнюю масу цела маюць 60,6% беларусаў, паведаміла ў аўторак журналістам галоўны пазаштатны эндакрынолаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Ала Шепелькевіч.

Здароўе і звычкі беларусаў былі даследаваны міністэрствам аховы здароўя і Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя ў межах STEPS — вывучэння фактараў рызыкі ўзнікнення неінфекцыйных захворванняў.

У высновах па выніках STEPS нямала цікавага — напрыклад вывучана і вага беларусаў. Па выніках даследавання, залішнюю масу цела маюць 60,6% насельніцтва.

Атлусценне ёсць у кожнага чацвёртага жыхара Беларусі — 25,4%. Вісцеральнае атлусценне зафіксавана ў 42% мужчын і 63,5% жанчын у краіне.

Праблемы шмат у чым крыюцца і ў харчаванні: толькі чвэрць беларусаў спажывае неабходную колькасць садавіны і гародніны, а колькасць солі ў дзень складае дзесяць грамаў — у два разы больш, чым норма СААЗ.

Паводле дадзеных СААЗ, распаўсюджанасць атлусцення сярод падлеткаў досыць прыкметна павялічылася ў шэрагу краін Еўропы. Сталі часцей хварэць на атлусценне еўрапейцы ўсіх узростаў і нацыянальнасцяў — напрыклад, у Расіі гэты паказчык вырас за апошнія гады ў два разы, што выклікае сур'езныя асцярогі сярод медыкаў.

17
Тэги:
Атлусценне, СААЗ, Міністэрства аховы здароўя, Мінздраў РБ, Беларусь

Грамадства