Студэнты напярэдадні іспытаў

Уступная кампанія: на "бюджэт" у ВНУ прымуць 27 тыс. абітурыентаў

8
(абноўлена 11:25 12.06.2017)
Першае тэсціраванне ў Беларусі пройдзе ў панядзелак 12 чэрвеня – абітурыенты будуць правяраць свае веды па беларускай мове.

МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы сёлета на навучанне на бюджэтнай аснове прымуць 27 тысяч абітурыентаў, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Міністэрстве адукацыі Беларусі.

Уступная кампанія стартавала ў рэспубліцы вясной: 1 чэрвеня скончылася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне, якое сёлета праходзіць па новых правілах — абітурыенты могуць прайсці ЦТ па чатырох прадметах (раней дапушчалася здаваць тры тэсты).

"Усяго за кошт сродкаў бюджэту плануецца прыняць на вучобу ва ўстановы вышэйшай адукацыі крыху больш за 27 тысяч чалавек, на платнай аснове — 26,3 тысячы", — сказалі ў прэс-службе.

У ведамстве таксама ўдакладнілі, што гэтыя лічбы менш у параўнанні з мінулым годам.

Як раней паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, усяго на ЦТ зарэгістраваліся 92,2 тысячы чалавек.

Першае тэсціраванне ў Беларусі пройдзе ў панядзелак 12 чэрвеня — абітурыенты будуць правяраць свае веды па беларускай мове.

8
Тэги:
Абітурыенты, Уступная кампанія, ВНУ, Экзамены, Беларусь
Тэмы:
Паступленне ў ВНУ - 2017 (30)
Каментары