Беларуская гуманітарная дапамога прыбыла ў Кіеў

© Photo : МЧС БеларусиРазгрузка ў Кіеве
Разгрузка ў Кіеве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гуманітарная дапамога была дастаўлена кіеўскаму аддзяленню Міжнароднага Чырвонага Крыжа.

МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Грузавікі з беларускай гуманітарнай дапамогай прыбылі ва Украіну, паведаміў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

Беларусь вырашыла паставіць гумдапамогу Украіне пасля перамоў прэзідэнтаў дзвюх краін у канцы красавіка бягучага года. Фуры з таварамі на суму больш за 60 тысяч долараў загружалі ў Беларусі напярэдадні.

​Гуманітарная дапамога была дастаўлена кіеўскаму аддзяленню Міжнароднага Чырвонага Крыжа.

Беларуская гумдапамога Украіне ўключае 12 тысяч бляшанак тушонкі, 16 тысяч пачкаў дрожджаў, восем тысяч рулонаў туалетнай паперы, 12 тысяч упаковак макаронных вырабаў, восем тысяч упаковак грэчкі і шэраг іншых прадуктаў.

Адправілі гуманітарную дапамогу напярэдадні вечарам. Састаў дапамогі ўстанаўліваў Савет міністраў Беларусі.

Стужка навiн
0