Сумка і мабільнік, архіўнае фота

За выкарыстанне мабільнікаў з ЦТ па рускай мове выдалілі 20 чалавек

12
Парушальнікі правілаў правядзення ЦТ пазбаўляюцца магчымасці ўдзельнічаць у тэставанні да наступнага года.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове не абышлося без "дармаедаў" — за выкарыстанне мабільных тэлефонаў былі выдаленыя 20 абітурыентаў, паведаміў у сераду Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.

Па інфармацыі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ), парушальнікі пазбаўляюцца магчымасці здаваць ЦТ у бягучым годзе, у тым ліку і ў рэзервовы дзень.

У мінулым годзе на ЦТ па рускай мове было выяўлена толькі пяць чалавек са смартфонамі, гэтыя людзі таксама былі пазбаўленыя ўдзелу ў тэставанні.

Усяго ў ЦТ па рускай мове, якое прайшло сёння, прынялі ўдзел больш за 75 тысяч абітурыентаў, тэставанне праводзілася ў 41 навучальнай установе па ўсёй Беларусі. Вынікі ЦТ з-за вялікага наплыву жадаючых прайсці тэставанне будуць вядомыя ў канцы чэрвеня.

12
Тэги:
ЦТ, РІКВ, Беларусь
Тэмы:
Паступленне ў ВНУ - 2017 (30)

COVID абдымкам не перашкода! У доме састарэлых з'явіўся пакой для сустрэч - відэа

26
(абноўлена 12:03 05.03.2021)
Пастаяльцы італьянскага дома састарэлых зараз не будуць пакутаваць ад адзіноты. Дзядулі і бабулі атрымалі магчымасць абняцца са сваімі роднымі і блізкімі ў спецыяльным пакоі. Глядзіце на відэа, як там усё ўладкована.

Пастаяльцы дома састарэлых, якія пакутуюць ад адзіноты і ізаляцыі ў сувязі з абмежавальнымі мерамі, выкліканымі COVID-19, атрымалі магчымасць абняцца са сваімі роднымі і блізкімі ў спецыяльным "Пакоі для абдымкаў".

Надзіманы тэнт быў усталяваны ў доме састарэлых на паўднёвым захадзе Італіі па ініцыятыве кансорцыума сацыяльных службаў. "Пакой для абдымкаў" размешчаны ў тэнце, складаецца з пластыкавай перагародкі, праз якую людзі могуць мець зносіны, абдымацца і дакранацца да рук у адпаведнасці з прынятымі мерамі сацыяльнай ізаляцыі, уведзенымі ў краіне.

Раней улады Італіі адобрылі падаўжэнне абмежавальных мер, накіраваных на стрымліванне вялікай колькасці выпадкаў заражэння COVID-19.

Глядзіце таксама:

26
Тэги:
відэа, сустрэча, дом, каронавірус, Італія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская

Генпракуратура накіравала Літве просьбу аб экстрадыцыі Ціханоўскай

8
(абноўлена 11:46 05.03.2021)
Справа ў дачыненні да чатырох давераных асоб экс-кандыдата ў прэзідэнты, якія праходзяць па крымінальнай справе, накіравана ў суд.

МІНСК, 5 сак – Sputnik. Генпракуратура Беларусі накіравала ў Літву просьбу аб экстрадыцыі Святланы Ціханоўскай для прыцягнення да крымінальнай адказнасці, паведаміла ў пятніцу прэс-служба ведамства.

Экс-кандыдата ў прэзідэнты збіраюцца прыцягнуць да крымінальнай адказнасці "за злачынствы супраць парадку кіравання, грамадскай бяспекі і дзяржавы".

Нагадаем, 2 сакавіка Следчы камітэт Беларусі перадаў у Генеральную пракуратуру дакументы на экстрадыцыю экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Давераныя асобы

Генпракуратура таксама накіравала ў Гомельскі абласны суд крымінальную справу ў дачыненні да чатырох давераных асоб Ціханоўскай. Менавіта яны фігуруюць на кадрах відэа сустрэчы, дзе, па версіі следства, і абмяркоўваліся планы па захопу ўлады.

"Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў Генпракуратуры прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, дастатковасці сабраных доказаў, поўным і аб'ектыўным даследаванні абставін злачынстваў", - гаворыцца ў паведамленні.

Генпракуратура пагадзілася з класіфікацыяй учыненага па арт.369 ("Абраза прадстаўніка ўлады"), ч.1 арт.13 ("Падрыхтоўка да злачынства"), ч.2 арт.293 ("Удзел у масавых беспарадках") і ("Захоп будынкаў і збудаванняў") Крымінальнага кодэкса РБ.

Давераных асоб Ціханоўскай затрымалі з 6 па 8 жніўня, яны застаюцца пад вартай.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
суд, крымінальная справа, справа, прэзідэнт, Святлана Ціханоўская, Літва, Генеральная пракуратура Беларусі
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020

Як расійскія ракетчыкі пераўзбройваюцца на "Авангарды" - відэа

0
(абноўлена 12:17 05.03.2021)
Злучэнне РВСН ў Арэнбургскай вобласці першым у краіне атрымала новы ракетны комплекс "Авангард". Глядзіце на відэа, як усталёўваюць ракеты ў шахты.

Ролік, у якім бачна, як перагружаюць ракеты, апублікаваны Мінабароны Расіі. Міжкантынентальная балістычная ракета усталёўваецца ў пускавую шахту з дапамогай спецыяльнага абсталявання.

"Найскладаныя тэхналагічныя аперацыі доўжацца некалькі гадзін", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У рамках пераўзбраення ракетчыкам быў дастаўлены ўжо другі "Авангард". Першы паступіў на ўзбраенне яшчэ ў снежні 2019 года.

Аб стварэнні "Авангарда" ў сакавіку 2018 года абвясьціў прэзыдэнт Расіі Уладзімер Пуцін падчас выступу перад Федэральным сходам. Комплекс складаецца з міжкантынентальнай балістычнай ракеты УР-100Н УТТХ і гіпергукавога крылатага блока, здольнага вытрымліваць падчас палёту звышвысокія тэмпературы. Серыйную вытворчасць гіпергукавых баявых блокаў "Авангард" пачалася ў ліпені таго ж года.

0
Тэги:
відэа, шахта, краіна, Арэнбургская вобласць, ракетны комплекс, "Авангард", ракета, ракетчыкі, Міністэрства абароны РФ