Скрыжаванне праспекта Пераможцаў і праспекта Машэрава ў Мінску

Рух транспарту па праспекце Машэрава ў дзённы час абмяжуюць на тыдзень

6
(абноўлена 14:38 27.06.2017)
Мінчукам параілі ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні сваіх паездак праз цэнтр горада.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Рух транспартных сродкаў будзе абмежаваны па праспекце Машэрава ў Мінску ў дзённы час да 2 ліпеня, паведамілі Sputnik у ГУ "Сталічны транспарт і сувязь".

Беларуская сталіца рыхтуецца да правядзення святочнага парада, прымеркаванага да Дня Незалежнасці рэспублікі. У ноч на сераду ў сувязі з правядзеннем генеральнай рэпетыцыі парада з удзелам тэхнікі будзе абмежаваная паркоўка на асобных вуліцах у цэнтры горада.

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце "Сталічнага транспарту і сувязі", з 27 чэрвеня па 2 ліпеня будзе дзейнічаць абмежаванне руху транспартных сродкаў па праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Падкрэсліваецца, што абмежаванне будзе дзейнічаць у дзённыя гадзіны з 13:30 да 17:00.

У сувязі з гэтым таксама змяняецца час руху аўтобусаў маршрутаў № 29, 44, 136, 1051-ТК, 1112-ТК, які будзе арганізаваны па праспекце Машэрава, вуліцы М. Багдановіча, праспекце Пераможцаў у абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку для маршрутаў № 29, 44, 136 прыпыначных пунктаў "ст. м. Няміга", "Палац спорту".

Нагадаем, 26 чэрвеня адбылася рэпетыцыя спартсменаў — удзельнікаў урачыстага параду ля стэлы "Мінск — горад-герой". Частка праспекта таксама была перакрытая, што выклікала цяжкасці ў руху транспарту — вялікія коркі ўтварыліся ў цэнтры беларускай сталіцы.

6
Тэги:
Рэпетыцыя параду, Парад 3 ліпеня, Беларусь
Каментары