Чырвоны касцёл

Сквер за Чырвоным касцёлам будзе насіць імя Эдварда Вайніловіча

15
(абноўлена 09:35 28.06.2017)
У 2015 годзе былі сабраныя больш за дзве тысячы подпісаў гараджан за прысваенне скверу за касцёлам Сымона і Алены імя Эдварда Вайніловіча.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета на 23-й сесіі 27 чэрвеня прынялі рашэнне аб прысваенні назваў двум скверам, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.

"Сквер на вул. Чырвонаслабодскай цяпер будзе насіць імя танкіста Зіновія Калабанава. Зялёнай зоне ў межах вул. Савецкай (дамы № 15-19) і вул. Свярдлова (дом № 4) прысвоена імя Эдварда Вайніловіча", — гаворыцца ў паведамленні.

Эдвард Вайніловіч пакінуў значны след у жыцці Мінска як грамадскі, палітычны дзеяч, мецэнат. Менавіта Вайніловіч выступіў на пачатку ХХ стагоддзя ініцыятарам пабудовы Чырвонага касцёла.

У 2015 годзе былі сабраныя больш за дзве тысячы подпісаў гараджан за прысваенне скверу за касцёлам Сымона і Алены імя Эдварда Вайніловіча. Трэба адзначыць, што супраць выказаліся толькі 113 мінчан.

З мінулага года Рыма-каталіцкі касцёл Беларусі пачаў рыхтавацца да беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча. Гэта працэс прылічэння да ліку блажэнных. Беатыфікая — першы крок да кананізацыі.

15
Тэги:
Мінгарвыканкам, Эдвард Вайніловіч, Мінск, Беларусь
По теме
Хто такі Вайніловіч і чаму ён адмовіўся ад прапановы Сталыпіна
Каментары