ЦТ у Мінску

ЦТ па гісторыі Беларусі напішуць абітурыенты ў сераду

10
(абноўлена 09:50 28.06.2017)
Прайсці тэставанне па гісторыі Беларусі неабходна будучым гісторыкам, журналістам і лінгвістам.

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) па гісторыі Беларусі пройдзе ў сераду ў ВНУ краіны, нагадалі Sputnik у Мінадукацыі рэспублікі.

Большасць абітурыентаў ужо завяршылі здачу ЦТ, а па некаторых прадметах (руская і беларуская мовы, грамадазнаўства) ужо нават вядомыя вынікі.

Ужо 28 чэрвеня абітурыенты напішуць ЦТ па гісторыі Беларусі. На 50 заданняў адводзіцца паўтары гадзіны, за гэты час абітурыенты павінны будуць адказаць на пытанні пра ўсе перыяды беларускай гісторыі.

Як чакаецца, вынікі ЦТ па гісторыі Беларусі могуць з'явіцца 4-5 ліпеня. Тэст па гэтым прадмеце неабходны будучым лінгвістам, журналістам, гісторыкам і для паступлення на шэраг іншых спецыяльнасцяў.

Апошнімі ў гэтым годзе пройдуць ЦТ па сусветнай гісторыі (2 ліпеня) і геаграфіі (30 чэрвеня).

10
Тэги:
гісторыя, Абітурыенты, ЦТ, Міністэрства адукацыі РБ, Мінск, Беларусь
По теме
Паступленне ў ВНУ - 2017
Каментары