Мінскі метрапалітэн

Метро ў Дзень Незалежнасці будзе працаваць па змененаму графіку

9
(абноўлена 14:40 28.06.2017)
Інтэрвал руху цягнікоў падчас масавых мерапрыемстваў у цэнтры горада 3 ліпеня складзе тры хвіліны.

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Графік працы мінскага метро ў Дзень Незалежнасці будзе скарэктаваны, паведамілі ў прэс-службе метрапалітэна.

У гэты дзень сталічная падземка пачне працу ў 5 гадзін раніцы і завершыць у 02:30 ночы 4 ліпеня. Аднак увайсці ў метро можна будзе толькі да двух — у гэты час станцыі закрыюць на ўваход пасажыраў.

Інтэрвалы руху цягнікоў на абедзвюх лініях таксама будуць зменены. Калі першыя склады ў пяць гадзін раніцы будуць рухацца з інтэрвалам у 9 хвілін, то да сямі гадзін час чакання цягніка скароціцца да 6 хвілін.

З 07:00 да 14:00 і з 18:00 да гадзіны ночы інтэрвал руху цягнікоў складзе мінімальныя тры хвіліны. З 14:00 да 18:00 павялічыцца да 5 хвілін.

У прэс-службе метрапалітэна таксама нагадалі, што 1 ліпеня рух электрацягнікоў па абедзвюх лініях будзе арганізаваны па графіку суботы, 2 ліпеня — нядзелі.

Пасажыраў просяць улічыць графік арганізацыі руху цягнікоў пры планаванні паездак.

9
Тэги:
Метро, Транспарт, Мінск
Каментары