Кантактная лінза, архіўнае фота

Мінздраў распавёў, як у Беларусі будуць прадаваць кантактныя лінзы

16
Кантактныя лінзы прызнаны вырабамі медыцынскага прызначэння – значыць, купляць іх можна будзе толькі па рэцэпце.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі патлумачыла, як у рэспубліцы будуць прадаваць кантактныя лінзы.

Камітэт па медыцынскай тэхніцы і вырабах медыцынскага прызначэння пры Цэнтры экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя прызнаў кантактныя лінзы вырабамі медыцынскага прызначэння — гэта значыць, што кантроль за імі будзе ўзмоцнены, а продаж будзе ажыццяўляцца выключна па рэцэпце. "Працэдура будзе такая ж, як пры куплі карыгіруюшчых акуляраў — па рэцэпце.

"Каб засцерагчы пакупніка ад няякаснай прадукцыі, цяпер пастаўшчык абавязаны зарэгістраваць кантактныя лінзы з лінзамата (правесці хімічны і іншы кантроль) у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам", — паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі.

Такім чынам, у лінзаматах купіць карэктуючыя кантактныя лінзы неўзабаве будзе нельга. Зрэшты, там па-ранейшаму можна будзе купіць лінзы без дыёптрый — каляровыя або бясколерныя.

Медыкі ўсё часцей сутыкаюцца з ускладненнямі і хваробамі вачэй пасля таго, як грамадзяне купляюць кантактныя лінзы без уліку індывідуальных параметраў рагавіцы. Гэтым і прадыктаваныя змены ў парадку водпуску кантактных лінзаў.

Калі з лінзаматаў знікнуць лінзы з дыёптрыямі і прадаваць вырабы стануць выключна па рэцэпце афтальмолага — пакуль не вядома.

16
Каментары