ЦТ у Мінску

Апошняе: абітурыенты здаюць ЦТ па сусветнай гісторыі

15
(абноўлена 14:24 03.07.2017)
Свае веды па гісторыі вырашылі праверыць менш за дзве тысячы чалавек па ўсёй краіне.

МІНСК, 2 чэр — Sputnik. Апошняе цэнтралізаванае тэставанне здаюць у нядзелю абітурыенты — па сусветнай гісторыі.

Сусветная гісторыя стала апошнім ЦТ, якое абітурыенты здаюць у гэтыя выхадныя.

Прайсці экзамен па гэтым прадмеце 2 ліпеня вырашылі каля 1,8 тысячы чалавек. Паводле статыстыкі, некалькі адсоткаў абітурыентаў не прыйдуць на ЦТ, аднак дакладная колькасць "прагульшчыкаў" стане вядома пазней.

Пазней прапусціўшыя ЦТ па ўважлівых прычынах абітурыенты змогуць здаць іспыты ў рэзервовыя дні — 6, 8 і 10 ліпеня. Рэгістрацыя на рэзервовыя дні скончыцца 3 ліпеня.

Адначасова абітурыенты атрымліваюць вынікі ЦТ па прадметах — ужо вядомыя балы за рускую і беларускую мовы, грамадазнаўства, біялогію, матэматыку і замежныя мовы.

15
Тэги:
сусветная гісторыя, Абітурыенты, ЦТ, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Паступленне ў ВНУ - 2017 (30)
По теме
Паступленне ў ВНУ - 2017
Каментары