Банкаўская картка

Перабоі з банкаўскімі карткамі могуць адбыцца ноччу 22 ліпеня

6
(абноўлена 10:34 19.07.2017)
У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры адзначылі, што перапынкі ў абслугоўванні карт будуць кароткачасовымі.

МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Трымальнікі банкаўскіх пластыкавых картак могуць сутыкнуцца са складанасцямі ў безнаяўных разліках ноччу 22 ліпеня, паведамілі Sputnik у аўторак у ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр".

Цэнтр на перыяд з 02:00 да 06:00 у гэты дзень запланаваў правядзенне тэхналагічных работ — будзе мадэрнізавацца сетка захоўвання дадзеных апаратна-праграмнага комплексу.

"Магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра", — сказалі суразмоўцы Sputnik.

У ААТ таксама адзначылі, што ў гэты час 22 ліпеня грамадзяне могуць сутыкнуцца са складанасцямі пры разліках у крамах і АЗС, а таксама пры атрыманні грошай у банкаматах і аплаце паслуг у інфакіёсках.

У цэнтры прынеслі трымальнікам карт прабачэнні за магчымыя нязручнасці.

6
Тэги:
плацёжная карта, Беларусь
Каментары