Брэст абраў лагатып да свайго 1000-годдзя

У Брэсце замест праязнога можна паказаць лагатып 1000-годдзя горада

14
(абноўлена 10:59 20.07.2017)
У Брэсце ў грамадскім транспарце можна будзе ў Дзень горада праехаць бясплатна.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. У рамках святкавання Дня горада "Бярэсце — 2017" 29 ліпеня праводзіцца акцыя — "Насустрач 1000-годдзю Брэста", паведамілі Sputnik у прэс-службе Брэсцкага гарвыканкама.

"У гэты дзень у гарадскім грамадскім транспарце (за выключэннем камерцыйных маршрутаў і таксі) можна праехаць бясплатна, маючы пры сабе выяву афіцыйнага лагатыпа, прысвечанага 1000-годдзю горада над Бугам", — растлумачылі сутнасць акцыі ў гарвыканкаме.

У якасці "праязнога дакумента" можа выкарыстоўвацца сімволіка, намаляваная на плакатах і малюнках, на вопратцы і прадметах, а таксама ў выглядзе заставак на электронных гаджэтах і розных варыяцый на тэму фэйс-арт і боды-арт.

Лагатып 1000-годдзя Брэста можна спампаваць на сайце Брэсцкага гарвыканкама тут.

14
Тэги:
Грамадскі транспарт, 1000-годдзе Брэста, Брэсцкі гарвыканкам, Брэст
По теме
Брэст абраў лагатып да свайго 1000-годдзя
Каментары