БДУ

БДУ падвёў вынікі прыёмнай кампаніі: у лідарах па балах - гуманітарыі

17
(абноўлена 13:07 10.08.2017)
Прыёмную кампанію ў ВНУ па ўзроўні падрыхтаванасці абітурыентаў назвалі самай паспяховай. Адчувальна вышэй у параўнанні з мінулым годам апынуўся сярэдні бал.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт падвёў вынікі прыёмнай кампаніі 2017 года, паведамілі Sputnik у прэс-службе ВНУ.

На ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені залічаны амаль 5,5 тысяч абітурыентаў, з іх на дзённую форму — 2164 абітурыенты. Сярэдні конкурс па ВНУ склаў два чалавекі на месца.

У БДУ заўважаюць: у бягучым годзе на факультэце міжнародных адносін і прыкладной матэматыкі і інфарматыкі былі зафіксаваныя даволі сярэднія балы ў параўнанні з мінулым годам: 380 і 359 балаў адпаведна.

Пры гэтым вырас сярэдні бал тых, хто паступіў на дзённую бюджэтную форму навучання па выніках цэнтралізаванага тэставання: у гэтым годзе ён склаў 321, у мінулым — 300.

Ва ўніверсітэт стала паступаць больш выдатнікаў: тых, хто скончыў сярэднюю школу з медалямі або ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломамі з адзнакай, аказалася 27,6% (у 2016 годзе — 25,5%).

Самыя высокія прахадныя балы зафіксаваны ў Інстытуце журналістыкі: на спецыяльнасці "Журналістыка (напрамак — аўдыёвізуальная)" — 420 балаў, "Вэб-журналістыка" — 380.

У рэйтынгу самых высокіх прахадных балаў апынуліся таксама сацыяльна-эканамічныя і гуманітарныя спецыяльнасці. Так, каб паступіць на "Міжнародныя адносіны", неабходна было набраць 384 балы, а на "Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі" — 382.

17
Тэги:
ВНУ, БДУ, Мінск, Беларусь
По теме
Паступленне ў ВНУ - 2017
Каментары