Адключэнне гарачага водазабеспячэння

Скарачаць тэрміны адключэння гарачай вады ў Беларусі не будуць

6
(абноўлена 14:30 16.08.2017)
Памяншэнне тэрмінаў адключэння гарачай вады летам камунальнікі лічаць немэтазгодным.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі не разглядае магчымасць скарачэння тэрмінаў адключэння гарачай вады, заявіў у сераду журналістам прэс-сакратар ведамства Генадзь Аксціловіч.

Прафілактычныя адключэнні гарачай вады ў Беларусі праводзяцца ў сярэднім на працягу каля двух тыдняў у перыяд з мая па канец жніўня. Шмат беларусаў скардзяцца на гэта і адзначаюць, што ў суседніх краінах ад падобнай практыкі даўно адмовіліся.

"Разглядаць змяненне тэрмінаў (адключэння гарачай вады — Sputnik) у бок змяншэння немэтазгодна, хоць тэарэтычна такая магчымасць ёсць", — заявіў прадстаўнік МінЖКГ у сераду.

Гарачую ваду ў жылфондзе Беларусі рэдка адключаюць менш чым на два тыдні, пры гэтым у выпадку ўзнікнення непрадбачаных непаладак гэты перыяд можа павялічвацца.

Цяпер беларусы вымушаныя на час адключэння гарачай вады мыцца, награваючы ваду на пліце, усталёўваць у сябе ў кватэрах бойлеры або наведваць грамадскія лазні.

6
Тэги:
Адключэнне гарачай вады, ЖКГ, Беларусь

Грамадства