МІНСК, 4 вер — Sputnik. Графік работы Мінскага метрапалітэна зменіцца ў сувязі з правядзеннем 9 і 10 верасня святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада.
9 верасня цягнікі пойдуць па графіку суботняга дня. З 20:00 да 24:00 інтэрвал руху цягнікоў на абедзвюх лініях складзе тры хвіліны, паведамілі ў сталічным метрапалітэне.
10 верасня метро будзе працаваць па графіку нядзелі, аднак з некаторымі зменамі. З 08:00 і да 17:00 інтэрвал руху цягнікоў па абедзвюх лініях складзе чатыры хвіліны.
Калі пасажырапаток у метрапалітэне павялічыцца, прадугледжаны рэзерв па абедзвюх лініях, які зможа аператыўна падлучыцца да перавозак.
Чытайце таксама:
У Мінску пакажуць шоў спяваючых фантанаў і паветраных шароў >>
Да юбілею Мінска выпекуць велізарны торт, якога хопіць усім >>
Што чакае наведвальнікаў у "Вераснёвую ноч" у мастацкім музеі >>
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Мяркуецца, што дадзенае новаўвядзенне закране абсалютна ўсіх, і нельга выпускаць з-пад увагі магчымыя цяжкасці, з якімі могуць сутыкнуцца грамадзяне пры атрыманні новых дакументаў, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Па словах кіраўніка дзяржавы, прасоўванне электронных паслуг - добра, але ён выказаў сумненні наконт таго, што біяметрычныя пашпарты павысяць абароненасць ад падробак.
"Мяркуецца, што дадзенае новаўвядзенне закране абсалютна ўсіх, але пры гэтым беларусы павінны атрымаць дадатковыя магчымасці, а не праблемы", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Беларускі лідэр адзначыў, што праца ў гэтым кірунку вядзецца даўно і ідэнтыфікацыйныя карты і новыя пашпарты можна выдаваць "хоць заўтра". Але, па яго словах, нельга выпускаць з-пад увагі цяжкасці, з якімі могуць сутыкнуцца людзі і арганізацыі пры атрыманні новых дакументаў.
"Трэба толькі стварыць неабходнае прававое рэгуляванне, падпісаўшы адпаведны ўказ", - адзначыў Лукашэнка.
Таксама важна забяспечыць абарону персанальных дадзеных грамадзян краіны і не стварыць перашкод, лічыць кіраўнік дзяржавы.
"Ці не атрымаецца, што мы нахамуталі яшчэ адну праблему, па-народнаму кажучы? Ці трэба ўводзіць біяметрычныя дакументы імгненна, як прапануецца, з 30 красавіка ці патрабуецца яшчэ час для падрыхтоўкі? Усе пытанні трэба старанна адпрацаваць да пачатку выдачы новых дакументаў", - заявіў Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу на неабходнасць ўлічыць усе арганізацыйныя і тэхнічныя нюансы. "Ці не створым ці мы перашкод для рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў, ці забяспечым абарону іх персанальных дадзеных? Гэта мяне больш за ўсё насцярожвае", - адзначыў прэзідэнт, дадаўшы, што важна, каб народ быў абаронены ад падробак.
Лукашэнка адобрыў увядзенне ў Беларусі біяметрычных дакументаў. Тым не менш, ён даручыў дапрацаваць асобныя моманты. Таксама пакуль не вядома, з якой даты можна будзе атрымаць новыя дакументы. Як стала вядома, канчатковая дата будзе агучаная пасля таго, як усе нюансы будуць улічаныя.
Новае пакаленне асабістых дакументаў для грамадзян Беларусі будзе прадстаўлена ў двух узорах - ідэнтыфікацыйнае пасведчанне і біяметрычны пашпарт.
У 2021 годзе беларусам пачнуць выдаваць ID-карты, якія заменяць стандартныя пашпарты на тэрыторыі краіны. Таксама ўводзяцца біяметрычныя пашпарты для паездак за мяжу.
Па знешнім выглядзе ID-карта нагадвае вадзіцельскае пасведчанне. На ёй будзе паказаная асноўная асабістая інфармацыя грамадзяніна і размешчана фатаграфія, больш пашыраныя дадзеныя - у асабістым анлайн-кабінеце, яны будуць счытвацца з дапамогай спецыяльнага тэрмінала.
На ID-карце будзе размешчаны таксама электронны лічбавы подпіс уладальніка - яго атрымліваюць на 10-гадовы тэрмін разам з асабістым кабінетам і новым дакументам. Кабінет з моманту стварэння (або нараджэння чалавека) будзе неактыўным, пакуль яго не актывуюць з дапамогай ID-карты.
У гэтым годзе будзе выдадзена каля 800 тысяч картак і 300 тысяч біяметрычных пашпартоў. Цяперашні дзеючы пашпарт будзе сапраўдны да тэрміну яго заканчэння, мяняць яго з-за ўвядзення біяметрычных дакументаў неабходнасці няма. У выпадку звароту грамадзяніна ў 2021 годзе з заявай пра страту пашпарта яму будзе выдавацца ID-карта.
Чытайце таксама:
МІНСК, 25 сту - Sputnik. Інфармацыйнае агенцтва Sputnik запускае новы інфармацыйны канал на англійскай мове ў Telegram. Sputnik развівае свае навінавыя сэрвісы з дапамогай мультымедыйных магчымасцей Telegram для асвятлення палітыкі, бізнесу, топавых сусветных эканамічных тэндэнцый, навін па абароне і бяспецы, космасу, ахове здароўя і іншых тэмах для шырокай аўдыторыі.
Канал будзе публікаваць тэкставыя паведамленні, фота і графічныя малюнкі, відэа, аўдыё, статыстыку і графікі, каб прадастаўляць чытачу самыя свежыя навіны з усяго свету, галоўныя навіны дня, навіны з Расіі, кур'ёзныя здарэнні, а таксама зазіраць за кулісы сусветных спраў. Мы прапануем чытачу вытрымкі з нашых самых цікавых эксклюзіўных інтэрв'ю з вышэйшымі службовымі асобамі ўрадаў розных краін, прадстаўнікамі бізнесу, палітыкамі, лідэрамі грамадскай думкі, аналітыкамі і экспертамі.
Карэспандэнты Sputnik будуць паведамляць чытачу ў прамым эфіры 24/7 аб усіх буйных сусветных падзеях, пачынаючы ад дзяржаўных візітаў да акцый пратэсту, тэрарыстычных нападаў і ўспышак інфекцый.
Вы можаце знайсці Sputnik ў Telegram і падпісацца на наш акаўнт па адрасе @sputniknewsint, а калі вас цікавіць самая аператыўная інфармацыя з Беларусі, фота і відэа з месца падзей - падпісвайцеся на @SPUTNIKBY.
Інфармацыйнае агенцтва Sputnik з'яўляецца часткай найбуйнейшага расійскага сродка масавай інфармацыі - "Россия сегодня". Нашы навінавыя стужкі, якія публікуюцца на розных мовах (англійскай, рускай, арабскай, кітайскай, іспанскай і фарсі), прадастаўляюць унікальныя магчымасці для глабальнай аўдыторыі.
Sputnik вырабляе ўласны мультымедыйны кантэнт і вяшчае на больш чым 30 мовах. Акрамя таго, радыё Sputnik забяспечвае больш за 800 гадзін радыёпраграм кожны дзень, якія ахопліваюць больш за 130 гарадоў у 34 краінах свету. Эксклюзіўны кантэнт для навінавых стужак таксама прадастаўляюць рэгіянальныя рэдакцыі (медыяцэнтры) у Вашынгтоне, Каіры, Пекіне і Монтавідэа.
Чытайце таксама:
У пустыні тэмпература паветра панізілася да -2°С: гэта адбываецца вельмі рэдка - у апошні раз было 40 гадоў таму.
З-за пахаладання ў заходніх раёнах пустыні выпаў снег, які мясцовыя жыхары бачаць зусім не часта. Моцныя ваганні тэмпературы для Сахары - не рэдкасць, аднак снегу там амаль не бывае.
Глядзіце таксама: