МІНСК, 7 вер — Sputnik. З 7 па 10 верасня ў Мінску і рэгіёнах пройдзе III фестываль мастацтваў беларусаў свету, паведамілі Sputnik у Нацыянальным мастацкім музее.
"Фэст прымеркаваны да трох знамянальных падзей: 950-годдзя з дня заснавання беларускай сталіцы, 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 135-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа", — патлумачылі ў музеі.
Форум збярэ больш за 200 прадстаўнікоў беларускіх дыяспар, зарэгістраваных пры амбасадах нашай краіны за мяжой. Беларусь прыме гасцей з Арменіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Францыі, Эстоніі і іншых краін. Сярод іх — творчыя калектывы, пісьменнікі і паэты, мастакі, фатографы, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
"У фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь захоўваюцца творы дзясяткаў беларускіх мастакоў замежжа: Ніны Анісімавай, Меера Айзенштата, Меера Аксельрода, Беньяміна Басава, Юрыя Дарашэвіча, Барыса Заборава, Наталлі Залознай, Льва Зевіна, Вікторыі Каваленчыкавай, Людмілы Кальмаевай, Майсея Куніна, Мікалая Пашкевіча, Галіны Русак, Ігара Цішына і іншых", — дадалі ў прэс-службе музея.
Падчас правядзення III фестывалю мастацтваў беларусаў свету госці сталіцы змогуць пазнаёміцца з творамі беларускіх мастакоў замежжа як у рамках пастаяннай экспазіцыі сучаснага беларускага мастацтва, так і ў рамках некалькіх выставачных праектаў.
Сумесна з Музеем Марка Шагала ў Віцебску ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь падрыхтавана выстава "Марк Шагал: Колер Любві", якая працягвае традыцыю знаёмства з творчасцю вялікага майстра, нашага земляка.
Работы беларускіх мастакоў, выхадцаў з Беларусі — розных пакаленняў і мастацкіх традыцый — можна ўбачыць і на выставе "Горад. Архітэктура. Мы", прымеркаванай да святкавання 950-годдзя Мінска, а таксама ў аднайменным альбоме, падрыхтаваным сумесна з выдавецтвам "Мастацкая літаратура", у які ўвайшло каля 400 твораў жывапісу, графікі і скульптуры.
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Беларуская дзяржава робіць усё магчымае, каб захаваць памяць пра ахвяры Халакосту і не дапусціць адраджэння неанацызму, заявіў у сераду кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.
Сёння ў Мінску праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці ахвяр Халакосту.
"Гістарычная памяць пра ахвяры Халакосту і ўспаміны звонам гучаць у нашых сэрцах, заклікаючы абараняць чалавечыя жыцці і годнасць. А таксама зрабіць усё, усё каб трагедыя Халакосту не паўтарылася", - заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. выступаючы на жалобным мітынгу ў памяць ахвяр Халакосту, які сёння прайшоў у Мінску на мемарыяле "Яма" (Апошні шлях).
Ён адзначыў, што ў сучасным свеце не ўсё засвоілі страшныя ўрокі Другой сусветнай вайны. Па словах міністра, назіраюцца спробы асобных краін абяліць злачынствы Трэцяга рэйха аж да гераізацыі нацыстаў і іх памагатых.
"Для Беларусі такі падыход катэгарычна непрымальны. І сёння Беларусь прадпрымае паслядоўныя намаганні для таго, каб захаваць памяць аб ахвярах Халакосту і не дапусціць адраджэння неанацызму, не дапусціць любых праяўленняў расавай нянавісці", - падкрэсліў кіраўнік МЗС Беларусі.
Ён таксама падкрэсліў, што патрабаванне сучасных рэалій - гэта прывіваць маладому пакаленню каштоўнасці, якія б дапамаглі б захаваць мір, стабільнасць і спакой у грамадстве.
"Сёння па ўсёй краіне, у тым ліку ў школах, праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту. Мы і на міжнароднай арэне робім усё, каб увекавечыць памяць ахвяр Другой сусветнай вайны, подзвіг салдат, якія выратавалі свет ад карычневай чумы", - адзначыў міністр.
Беларусь, паводле яго слоў, і надалей будзе рабіць усё магчымае, каб процідзейнічаць адраджэнню неанацызму, любых праяўленняў этычнай і рэлігійнай нянавісці і нецярпімасці.
"На гэтым шляху Беларусь адкрыта да супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі, якія зацікаўлены ў тым, каб забяспечыць мір і стабільнасць на планеце", - адзначыў Макей.
У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Алекс Гольдман-Шайман адзначыў, што яго дзяржава высока цэніць намаганні Беларусі па ўвекавечанні памяці ахвяр Халакосту.
"З кожным годам, з кожным днём становіцца ўсё менш жывых сведак Халакосту, а таксама Праведнікаў свету. І захоўваць памяць пра іх - гэта наш абавязак і доўг. Як перад імі, і як перад тымі, хто не выжыў, не дажыў да вызвалення і не пазнаў, што ў яўрэяў з'явілася свая дзяржава", - сказаў пасол.
Пры гэтым ён адзначыў, што і сёння "важна вызваліць свет ад антысемітызму, нянавісці".
На "Яме" старшыня Іўдзейскіх абшчын Беларусі, галоўны рабін Аб'яднання іудзейскіх рэлігійных абшчын у Рэспубліцы Беларусь Шнеар Залман Дайч прачытаў малітву ў памяць пра шэсць мільёнаў ахвяр Халакосту.
Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, дэпутаты, прадстаўнікі МЗС РБ усклалі кветкі і вянкі да помніка.
Чытайце таксама:
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Прынятыя ў Беларусі і Расіі меры супраць распаўсюджвання COVID-19 дазваляюць разлічваць на паўнавартаснае аднаўленне пасажырскіх зносін паміж дзвюма краінамі, заявіў беларускі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
У аўторак у Маскве ён правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным.
У прыватнасці Галоўчанка адзначыў, што на сустрэчы абмяркоўвалася пытанне павелічэння колькасці авіяцыйных рэйсаў паміж краінамі, так як сітуацыя з захворваннем на каронавірус стабілізавалася.
"Дзякуючы мерам, у тым ліку і вакцынацыі, выходзім на лічбы, якія, на нашу думку, дазваляюць паўнавартасна аднавіць пасажырскія зносіны", - сказаў прэм'ер-міністр.
Тым не менш, кіраўнік урада дадаў, што пакуль рэзалюцыя па гэтым пытанні не прынята. А закрыццё мяжы паміж Беларуссю і Расіяй не было палітычным рашэннем.
"Гэта пытанне, якое знаходзіцца ў прамой залежнасці ад зніжэння ўзроўню захворвання. Разлічваем, што гэта павінна здарыцца хутка", - рэзюмаваў Галоўчанка.
Цягнікі паміж Беларуссю і Расіяй паэтапна былі прыпыненыя з 21 сакавіка на фоне пандэміі каронавіруса, да цяперашняга часу чыгуначныя зносіны паміж краінамі не адноўлены. Авіязносіны ўлады вярнулі з 21 верасня.
Чытайце таксама: