Акцёр Леанарда Ды Капрыо

Фонд Ды Капрыа выдзеліў 20 млн долараў на ахову навакольнага асяроддзя

4
(абноўлена 17:30 21.09.2017)
Прадстаўнікі фонду лічаць, што пагаршэнне клімату суправаджаецца рэкорднай спякотай і штармамі, і трэба зрабіць як мага больш зараз, пакуль не стала занадта позна.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Рэкордную ў гісторыі суму ў 20 млн долараў вылучыў на абарону навакольнага асяроддзя фонд вядомага амерыканскага акцёра Леанарда Ды Капрыа Leonardo DiCaprio Foundation (LDF).

Выдзеленыя сродкі ў выглядзе грантаў размяркуюцца паміж сотняй арганізацый, якія займаюцца абаронай дзікай прыроды, марскімі запаведнікамі і праграмамі, якія звязаны з кліматычнымі зменамі.

На сайце фонду гаворыцца, што ён падтрымлівае працу арганізацый як у ЗША, так і за мяжой. Атрымальнікі грантаў актыўна працуюць, абараняючы акіяны, лясы і выміраючыя віды для будучых пакаленняў. Таксама яны вырашаюць праблемы, звязаныя з кліматычнымі зменамі.

"Сёння існуе мноства правераных тэхналогій у галіне аднаўляльных крыніц энергіі, чыстай транспарціроўкі і сельскай гаспадаркі, мы можам пачаць будаваць светлую будучыню для ўсіх нас", — прыводзіцца на сайце фонду заяву Леанарда Ды Капрыа, зробленае падчас канферэнцыі ў Ельскім універсітэце.

Таксама, па словах акцёра, трэба знайсці новыя спосабы, якімі можна кіраваць жыццём, далучаць мільёны людзей і ператварыць кожнага чалавека ў абаронцу чыстага паветра і пітной вады.

"Мы павінны патрабаваць, каб палітыкі прымалі кліматычную навуку і прымалі смелыя абавязацельствы, пакуль не стала занадта позна", — адзначыў Ды Капрыа.

Раней фонд акцёра вылучыў 1 млн долараў у дапамогу пацярпелым ад разбуральнага ўрагану "Харві", які прынёс сур'ёзныя разбурэння ў штат Тэхас.

4
Каментары