Грыбы

Эпідэміёлагі распавялі, дзе ў Мінскай вобласці нельга збіраць грыбы

26
(абноўлена 15:06 22.09.2017)
У грыбах з лясных угоддзяў Мінскага, Уздзенскага, Дзяржынскага і Крупскага раёнаў радыенуклідаў выяўлена не было.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Грыбнікам не варта збіраць грыбы ў двух раёнах Мінскай вобласці праз павышанае ўтрыманне ў іх радыёнуклідаў, паведаміў рэсурс "Млын" са спасылкай на Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Сёлета ў Беларусі адзначаецца небывалы ўраджай грыбоў. Як распавядаюць спецыялісты, у беларускіх лясах яшчэ можна знайсці баравікі, хоць і не так шмат, як тыдзень-два таму, ужо ў лясных угоддзях паўсюдна пачалі з'яўляцца восеньскія апенькі.

Супрацоўнікі цэнтра ў разгар грыбнога сезону цэнтра правялі радыяцыйны кантроль дароў лесу, сабраных у розных раёнах Міншчыны.

Паведамляецца, што грыбнікам не варта збіраць грыбы каля горада Івянец (Валожынскі раён), а таксама ў Налібоцкай пушчы. У пробах грыбоў, знойдзеных у гэтых месцах, выяўлена істотнае перавышэнне ўтрымання цэзія-137.

Пры гэтым у грыбах з лясных угоддзяў Мінскага, Уздзенскага, Дзяржынскага і Крупскага раёнаў радыёнуклідаў выяўлена не было.

У цэнтры грыбнікам з Мінска нагадалі, што радыяцыйны кантроль дароў лесу можна правесці непасрэдна ў абласной эпідарганізацыі (вул. П. Броўкі, 9), жыхарам раёнаў — у занальных і раённых цэнтрах. Пры гэтым дадзеная паслуга эпідэміёлагамі аказваецца на бясплатнай аснове.

26
Тэги:
грыбы, Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, Беларусь
Каментары