Фура на памежжы

Беларусам будзе складаней трапіць у Латвію з 27 па 30 верасня

12
(абноўлена 14:05 22.09.2017)
Супрацоўнікі латвійскай мытні абвясцілі аб правядзенні ў гэтыя дні папераджальных забастовак.

МІНСК, 22 вер — Sputnik. Латвійскія мытнікі абвясцілі аб правядзенні забастовак з 27 па 30 верасня — з-за гэтага пры перасячэнні беларуска-латвійскай мяжы ў грамадзян могуць узнікаць праблемы.

Страйк латышы правядуць "папераджальны" — па чатыры гадзіны ў названыя дні яны не будуць працаваць. Рух транспарту праз пункты пропуску ў гэтыя дні будзе абмежаваны.

Такім чынам, з 27 па 30 верасня ў кіроўцаў могуць узнікнуць цяжкасці пры спробе прыехаць з Беларусі ў Латвію. Паток легкавых аўтамабіляў, які ідзе праз беларуска-латвійскія КПП, параўнальна невялікі, аднак па гэтым маршруце ідзе мноства фур.

З-за забастовак замарудзіцца і хуткасць афармлення дакументаў на мяжы, і хуткасць яе перасячэння.

Незадаволеныя супрацоўнікі латвійскай мытні тым, што ўрад краіны ўжо дзесяць гадоў не прымае канцэпцыю пенсій па выслузе для супрацоўнікаў органаў бяспекі.

12
Тэги:
Мытня, Латвія, Беларусь
Каментары