Аўтобусы ў Мінску

Wi-Fi з'явіцца ў мінскіх аўтобусах

15
(абноўлена 15:27 17.10.2017)
Праводзіцца конкурс па выбары кампаніі, якая прадаставіць магчымасць скарыстацца бесправадным інтэрнэтам у грамадскім транспарце Мінска.

МІНСК, 17 кас — Sputnik. Wi-Fi з'явіцца на некаторых аўтобусных маршрутах Мінска, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.

Праводзіцца конкурс па выбары кампаніі, якая прадаставіць магчымасць скарыстацца бесправадным інтэрнэтам у грамадскім транспарце. Пакуль абсталяванне працуе ў тэставым рэжыме. Чакаецца, што Wi-Fi будзе даступны пасажырам аўтобусаў №100 "ДС Славінскага — аэрапорт Мінск-1", №1 "ДС Вяснянка — Вакзал" і №300э "Нацыянальны аэрапорт Мінск — аўтавакзал "Цэнтральны".

"Удзельнікі конкурсу маглі пратэставаць свае тэхнічныя магчымасці. Выніковае рашэнне плануецца прыняць да канца месяца", — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара ДП "Мінсктранс" Іван Жук.

"Каб карыстацца бясплатным інтэрнэтам, трэба прайсці ідэнтыфікацыю. Для гэтага распрацаваны спецыяльны партал аўтарызацыі. Механізм максімальна спрошчаны: на нумар тэлефона карыстальніка прыходзіць SMS з кодам, які трэба ўвесці ў пазначаны радок на партале. Такая схема цалкам адпавядае патрабаванням заканадаўства", — дадалі ў Мінгарвыканкаме.

У канцы верасня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ўключыла Wi-Fi-перадатчыкі ў пералік радыёэлектронных прыладаў, якія не падлягаюць спецыяльнай рэгістрацыі. Такім чынам, з'явілася магчымасць прадастаўляць бясплатны Wi-Fi у грамадскім транспарце.

15
Тэги:
общественный транспорт, бесплатный Wi-Fi, Wi-Fi, Мінгарвыканкам, Мінсктранс, Мінск, Беларусь