ДАІ раіць кіроўцам выкарыстоўваць відэарэгістратары

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкВідэарэгістратар у аўтамабілі
Відэарэгістратар у аўтамабілі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У кожнай неадназначнай сітуацыі кіроўцу зможа выручыць наяўнасць відэазапісу, які пацвярджае яго версію развіцця падзей.

МІНСК, 17 кас — Sputnik. У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый паміж інспектарам і кіроўцам пры ацэнцы таго ці іншага дзеяння кіроўцы, высвятленні, ці з'яўляецца яно парушэннем, ДАІ актыўна выкарыстоўвае відэафіксацыю і раіць рабіць тое ж самае кіроўцам, распавёў начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Вадзім Гаркун падчас прамой лініі ў прэс-цэнтры Sputnik Беларусь. 

"Такая ўстаноўка ў кіраўніцтва ўпраўлення ДАІ горада Мінска — вельмі падрабязна ўнікаць у сітуацыю пры разглядзе парушэння. Мы заўсёды імкнемся вынесці ўзважанае рашэнне, разумеючы, што некаторы элемент суб'ектывізму ў ацэнцы дзеянняў удзельнікаў інцыдэнту існуе. Таму выкарыстоўваем відэафіксацыю", — адзначыў ён.

Аўтобусы ў Мінску - Sputnik Беларусь
ДАІ: палос для руху грамадскага транспарту ў Мінску стане больш

Наяўнасць відэазапісу можа дапамагчы ўсталяваць, ці было дапушчана парушэнне ПДР, знайсці вінаватага, які схаваўся з месца ДТЗ, або стаць дакументальным сведчаннем невінаватасці ў тым ці іншым здарэнні ўдзельніка дарожнага руху.

У прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла прамая лінія з кіраўніцтвам ДАІ горада Мінска, на якую паступіла больш за 20 званкоў на самыя актуальныя для горада тэмы. Сачыце за абнаўленнямі на сайце Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0