Пасажыры здзяйсняюць пасадку ў грамадскі транспарт

Маршруты грамадскага транспарту зменяцца ў раёнах Захад і Сухарава

11
(абноўлена 16:26 23.10.2017)
Часовыя змены закрануць маршрутаў аўтобуса №11 і тралейбуса №13.

МІНСК, 23 кас — Sputnik. З 1 лістапада ў Мінску зменяцца маршруты грамадскага транспарту ў жылых раёнах Захад і Сухарава, па вуліцах Маршала Лосіка і Семянякі, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Аўтобусы ў Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко

Абследаванне УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама вулічна-дарожных умоў у мікрараёне Сухарава паказала, што адкрыццё аўтобуснага маршруту з боку вул. Маршала Лосіка і Семянякі ў напрамку 2-й лініі метро, з улікам забеспячэння бяспекі дарожнага руху, магчыма.

У сувязі з гэтым, з 1 лістапада зменіцца траса аўтобуснага маршруту №11. Ад вул. Бурдзейнага аўтобусы будуць хадзіць па вуліцах Лабанка, Гарэцкага, Чайлыткі, Сухараўскай, Янкоўскага, Акадэміка Карскага, мясцовым праездзе да вул. Маршала Лосіка. Назад — па вул. Маршала Лосіка, мясцовым праездзе, вул. Акадэміка Карскага з заездам на вул. Семянякі, далей — па вуліцах Акадэміка Карскага, Янкоўскага, Гарэцкага, Лабанка і далей па маршруце. Маршрут змяняе і сваю назву — "ДС Вяснянка — Маршала Лосіка".

Гэтая схема аўтобуснага маршруту №11 — часовая. Яна будзе дзейнічаць да завяршэння будаўніцтва новых вуліц, якія злучаюць вуліцу Лабанка з вуліцамі Акадэміка Карскага і Маршала Лосіка.

Замест аўтобуснага маршруту №11 транспартнае абслугоўванне квартала вуліц Панчанка — Мазурава — Скрыпнікава, нароўні з аўтобусным маршрутам №8, будзе ажыццяўляць тралейбусны маршрут №13, траса якога з 1 лістапада будзе працягнутая да ДС Сухарава-5 з рухам ад вуліцы Лабанка па вуліцах Адзінцова, Скрыпнікава, Мазурава, Панчанкі.

11
Тэги:
общественный транспорт, Мінгарвыканкам, Мінск, Беларусь
Каментары