Беларускі пашпарт

Беларуса не пусцілі ва Украіну, таму што не падобны на фота ў пашпарце

23
(абноўлена 12:12 26.10.2017)
Памежнікі не змаглі пазнаць маладога чалавека на фатаграфіі пяцігадовай даўніны, таму што ён змяніў прычоску, вырасціў бараду і вусы.

ГРОДНА, 26 кас — Sputnik, Іна Грышук. Беларускія памежнікі не пазналі маладога жыхара Гродна на фатаграфіі ў яго пашпарце, не выпусцілі з краіны ва Украіну, канфіскавалі пашпарт і адправілі на замену ў РАУС Гродна. 

Інцыдэнт адбыўся ў памежным пункте "Новая Гута" ўвечары ў сераду 25 кастрычніка. У непрыемную гісторыю трапіў гарадзенец Дзмітрый, які ехаў з Беларусі ва Украіну на машыне знаёмых. Падчас памежнага кантролю спадарожнікаў праверылі хутка, а яму сказалі: "У пашпарце не ваша фатаграфія".

"Спачатку паглядзеў адзін чалавек, потым другі, затым яшчэ некалькі, прыйшоў старэйшы змены, мяне адправілі ў пакой агляду, каб праверыць, ці не падроблены пашпарт. Праверка заняла чатыры гадзіны", — распавёў Дзмітрый.

Па яго словах, на мяжы праверылі пашпарт у базе дадзеных, дзе было тое ж фота, што і ў дакуменце, тэлефанавалі знаёмым і калегам, каб пераканацца ў праўдзівасці яго слоў. У выніку было прызнана, што пашпарт сапраўдны і сапраўды належыць Дзмітрыю. Але па фатаграфіі немагчыма ідэнтыфікаваць асобу маладога чалавека.

"У цэлым яны прызналі, што з дакументамі ўсё ў парадку, што я не выдаю сябе за іншага чалавека. Прызналі, што фатаграфія таксама мая, але праблема ў тым, што цяперашні твар не падобны на той, што выяўлены на фатаграфіі", — паведаміў жыхар Гродна.

Фатаграфія была зроблена ў 2012 годзе, у гэтым жа годзе выдадзены пашпарт. Дзмітрый прызнаўся: "Так, мая знешнасць змянілася, але не так кардынальна, знаёмыя працягваюць пазнаваць мяне на вуліцы. Я не патаўсцеў і не схуднеў, не рабіў пластычных аперацый. Проста змяніў прычоску, зрабіў бараду і вусы".

Тым не менш, памежная служба не дазволіла гарадзенцу выехаць з Беларусі ва Украіну. Дакумент быў канфіскаваны і адпраўлены ў Гродна. Хлопцу выдалі даведку аб тым, што ў яго канфіскаваны пашпарт, і сказалі праз 5 дзён прыйсці ў міліцыю па месцы жыхарства для замены пашпарта.

"Дзіўна, але з гэтым пашпартам я ўжо выязджаў у 2013 годзе з Беларусі. Ездзіў ва Украіну і Малдову, тады праблем не было. Цяпер часта даводзілася прад'яўляць дакумент, у тым ліку і праваахоўнікам. У іх таксама не ўзнікала пытанняў, усе пазнавалі", — адзначыў Дзмітрый.

Па яго словах, на мяжы на яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэнні пры перасячэнні мяжы. Ці будзе ён плаціць штраф, пакуль не ведае. Адзінае, аб чым ён цяпер шкадуе, што страціў амаль суткі часу, пакуль дабіраўся з Гродна да "Новай Гуты" і назад, і аб тым, што адпачынак прыйдзецца правесці дома.

23
Тэги:
Пашпарт, фатаграфія, Дзяржпагранкамітэт Беларусі, Гродна

Бразільцы будуюць яшчэ адну статую Хрыста - і яна будзе вышэй ранейшай

3
(абноўлена 16:52 12.04.2021)
  • Узвядзенне новай статуі Ісуса Хрыста ў бразільскім горадзе Энкантада
  • Праца над новай статуяй ідзе ўжо два гады
  • Новая статуя Хрыста будзе вышэй знакамітай статуі Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра
  • Кошт праекта - каля трохсот пяцідзесяці тысяч долараў
  • Вышыня статуі будзе складаць 43 м з пастаментам, размах рук - 36 м
  • Таксама плануецца ўстанавіць ліфт, які будзе дастаўляць турыстаў на назіральную пляцоўку на вышыні 40 м у раёне грудзей Хрыста
Новую статую Хрыста, якая будзе вышэй знакамітай статуі Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра, будуюць у горадзе Энкантада на поўдні Бразіліі.

Будаўнікі ўжо ўсталявалі галаву Збавіцеля - глядзіце цудоўныя фота грандыёзнай высотнай будоўлі на Sputnik Беларусь.

Праца над новай статуяй, якая будзе трэцяй па вышыні статуяй Хрыста ў свеце, ідзе ўжо два гады. Кошт праекта - каля трохсот пяцідзесяці тысяч долараў.

Вышыня статуі будзе складаць 43 м з пастаментам, размах рук - 36 м. Таксама плануецца ўстанавіць ліфт, які будзе дастаўляць турыстаў на назіральную пляцоўку на вышыні 40 м у раёне грудзей Хрыста.

Цікава, што самы высокі манумент Ісуса Хрыста пабудаваны ў Інданэзіі (52,55 м), другі па велічыні - у Польшчы (52,5 м).

Чытайце таксама:

3
  • Узвядзенне новай статуі Ісуса Хрыста ў бразільскім горадзе Энкантада
    © AFP 2020 / Silvio Avila

    Узвядзенне новай статуі Ісуса Хрыста ў бразільскім горадзе Энкантада.

  • Праца над новай статуяй ідзе ўжо два гады
    © AFP 2020 / Silvio Avila

    Праца над новай статуяй ідзе ўжо два гады.

  • Новая статуя Хрыста будзе вышэй знакамітай статуі Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра
    © AFP 2020 / Silvio Avila

    Новая статуя Хрыста будзе вышэй знакамітай статуі Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра.

  • Кошт праекта - каля трохсот пяцідзесяці тысяч долараў
    © AFP 2020 / Silvio Avila

    Кошт праекта - каля трохсот пяцідзесяці тысяч долараў.

  • Вышыня статуі будзе складаць 43 м з пастаментам, размах рук - 36 м
    © AFP 2020 / Silvio Avila

    Вышыня статуі будзе складаць 43 м з пастаментам, размах рук - 36 м.

  • Таксама плануецца ўстанавіць ліфт, які будзе дастаўляць турыстаў на назіральную пляцоўку на вышыні 40 м у раёне грудзей Хрыста
    © AFP 2020 / Silvio Avila

    Таксама плануецца ўстанавіць ліфт, які будзе дастаўляць турыстаў на назіральную пляцоўку на вышыні 40 м у раёне грудзей Хрыста.

Тэги:
Бразілія, Энкантада, горад, Рыа-дэ-Жанейра, статуя Хрыста, статуя

Дзіцячы вясновы абрад гукання вясны “Жаваронкі”

13
(абноўлена 11:44 13.04.2021)
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі

Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна Беларусі 10 красавіка. У ім удзельнічалі дзіцячыя калектывы "Верабейкі" з Любані і "Нашчадкі" з Забалацця.

Па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі. Яны наведваюцца да самых старых бабуль. Падыходзячы да двара, яны гукаюць бабулю: "Баба Маня, выходзь жаваронкаў страчаць!" і пачынаюць спяваць песню "Жавароначкі прыляціце".

Ходзяць з хусткаю па колу. Бабуля кладзе ў хустку выпячаныя ёю птушачкі-жаваронкі.

Бабуля просіць снег патаптаць, каб хутчэй вясна прыйшла. Дзеткі скачуць і спяваюць:

Ой, топчам мы, ой топчам мы?
А што ж мы да вытапчам?
А ці снег і з лёдам?

А ці зіму з марозам?

Падораных бабулямі птушачак-жаваронкаў саджаюць на палачкі, якія нясуць падняўшы ў гару, па дарозе водзяць кругавыя карагоды услед за сонцам.

Дзеткі ідуць да наступнага двара па дарозе, спяваючы вяснянкі. Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод. У сярэдзіне становяцца дзеці з жаваронкамі. Дзяўчаты ідуць па ходу сонца, а дзеці супраць і падкідваюць жаваронкаў на палачках.

Потым дзеці ідуць да высокага месца, дзе складзены невялікі касцёр.

Дзеці разбіраюць жаваронкаў і садзяць іх на тонкія пруцікі, падымаюць у гару, утыкаюць палачкі вакол кастра са словамі: "Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла".

Затым кожны гурт па чарзе спявае сваю вяснянку, пасля разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.

Рукавіцы, рукавічкі, рукаўкі, рукавачкі…
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Потым ідуць кідаць тварог на бярозу, няхай птушкі прыляцяць, паядуць і на крыльцах вясну прынясуць. Усе запяваюць: "Вол бушуе, вясну чуе", закідаюць тварог на бярозу так, каб ён каціўся па ствале. Потым дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню "Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна" яны падыходзяць да жанчыны з пасмай кудзелі, і высмыкваюць ад яе па кавалку, далей бягуць да бліжэйшых дрэў і чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы "каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла".

Затым усе ўдзельнікі павязалі рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем! Канчаецца свята народнымі танцамі з салодкім сталом.

Глядзіце таксама:

13
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Удзельнікамі свята сталі дзіцячыя калектывы «Верабейкі» з Любані і “Нашчадкі” з Забалацця.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пачынаецца абрад з таго, што па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Малыя дзеткі наведваюцца да самых старых бабуль.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Ад аднаго двара да другога дзеткі ідуць, спяваючы вяснянкі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзяўчаты чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Усе ўдзельнікі павязваюць рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Жаваронкаў дзеці садзяць на тонкія пруцікі і ходзяць вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці разбіраюць тварог, дзякуючы якому будуць заклікаць вясну.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Тварог кідаюць на бярозу, каб птушкі прыляцелі, паелі і на крыльцах вясну прынеслі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля свята дзеці разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля песень і карагода можна і птушачкай пачаставацца.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці з задавальненнем водзяць карагоды і спяваюць.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці ўздымаюць палачкі са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці штогод з нецярпеннем чакюць абраду гукання вясны "Жаваронкі".

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна".

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Рознакаляровыя стужачкі на галінках дрэў - дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем!

Тэги:
Гуканне вясны, вясна, абрады
Аляксей Янукевіч і Дзмітрый Кастусёў

Затрыманы лідэр БНФ Рыгор Кастусёў

7
(абноўлена 12:10 13.04.2021)
Старшыня партыі "Беларускі народны фронт" знаходзіцца ў сталічным СІЗА КДБ па крымінальнай справе.

МІНСК, 13 кра - Sputnik. Затрымалі кіраўніка апазіцыйнай партыі Беларусі Рыгора Кастусёва, пра гэта паведамляецца ў сацсетках БНФ.

Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ (так званая "Амерыканка") у Мінску, як удакладняецца, "па крымінальнай справе". Сваякі даведаліся аб затрыманні пасля таго, як ім патэлефанавалі з Камітэта дзяржбяспекі.

Па дадзеных СМІ, затрыманне адбылося напярэдадні ўвечары ў Шклове (Магілёўская вобласць).

Каментарыяў праваахоўных органаў з нагоды таго, што здарылася пакуль няма.

Рыгор Кастусёў у палітыцы больш за 30 гадоў. У партыю "Беларускі народны фронт" ён уступіў у 1989 годзе, з 2009 года займаў пасаду намесніка старшыні партыі, а ў 2017 годзе палітык узначаліў БНФ. У 2010 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, пасля выбараў з-за ўдзелу ў акцыі пратэсту быў затрыманы праваахоўным органамі, аднак асуджаны не быў.

Чытайце таксама:

7